У Коласавым доме “Арлы маладыя”

Гэтак звяртаўся да савецкіх воінаў у адным з вершаў часоў Айчыннай вайны Якуб Колас. “Арлом маладым” быў і яго сярэдні сын Юрка. Пасля заканчэння Белдзяржуніверсітэта юнака прызвалі на вайсковую службу. Год яшчэ не мінуў, як пачалося ліхалецце. Загінуў салдат у 1941-м восенню, калі фашысты рваліся да Масквы. Пра Коласа-змагара, Коласа-трыбуна ў Вялікую Айчынную ішла гаворка ў музеі песняра на сустрэчы з абаронцамі Айчыны. Народны паэт зрабіў вялікі ўклад у барацьбу з лютым ворагам, у набліжэнне вызвалення роднае зямлі. За цыкл вершаў ваеннай пары ў 1946 годзе атрымаў Дзяржаўную прэмію, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. У час сустрэчы выступілі супрацоўнік музея Іван Курбека, вядомы беларусі паэт Уладзімір Карызна. Таксама прысутныя азнаёміліся і з выставай “У цяжкі час вайны суровай”.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter