У холад сагрэе гарбата

На аўтавакзалах Магілёўшчыны пачалі раздаваць гарачы напой

Прадстаўнікі Чырвонага Крыжа арганізавалі на аўтавакзалах Магілёўскай вобласці пункты раздачы гарачага напою.

— Многія з пасажыраў — сяляне, якія ў дарозе могуць правесці па некалькі гадзін. Таму кубак гарбаты з пячэннем у марозны дзень для іх не будзе лішнім, — лічыць старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Андрэй Нікіцін.

На дзяжурствы кожны дзень выходзяць 60 супрацоўнікаў і валанцёраў Чырвонага Крыжа рэгіёна. Сваю вахту на аўтавакзалах яны плануюць несці да таго часу, пакуль не спадуць халады.

Фота: БЕЛТА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter