У хакейнага сімвала сэрца колеру лёду. У сваіх работах юныя мастачкі паказалі тры асаблівасці беларусаў — гасціннасць, любоў да хакея і бульбы.

Наша выданне ўжо знаёміла чытачоў з варыянтамі талісманаў чэмпіянату свету-2014, аўтарамі якіх сталі дзеці, у прыватнасці юныя мастакі студыі “Ультрамарын” мінскага Палаца дзяцей і моладзі. Сёння ж мы прапануем вашай увазе яшчэ некалькі работ школьнікаў на тэму “Лепшы сімвал хакейнага першынства планеты ў Мінску”.

Наша выданне ўжо знаёміла чытачоў з варыянтамі талісманаў чэмпіянату свету-2014, аўтарамі якіх сталі дзеці, у прыватнасці юныя мастакі студыі “Ультрамарын” мінскага Палаца дзяцей і моладзі. Сёння ж мы прапануем вашай увазе яшчэ некалькі работ школьнікаў на тэму “Лепшы сімвал хакейнага першынства планеты ў Мінску”.

Нам асабліва прыемна, што сваімі ідэямі вырашылі падзяліцца маладыя творцы — пацыенты Лепельскай абласной бальніцы медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з захворваннямі апорна-рухальнага апарату. Адтуль у рэдакцыю “НГ” прыйшло каля 20 малюнкаў. На фоне “дарослых” талісманаў, асабліва прафесійных дызайнераў, гэтыя малюнкі выглядаюць, мабыць, занадта проста. Затое яны па-сапраўднаму шчырыя і яркія, як сам свет дзіцячых фантазій. І ўсе яны па-свойму арыгінальныя, бо ніякія хваробы і турботы не з’яўляюцца перашкодай, каб раскрыць свой талент на паперы.

Асабліва нам прыйшліся даспадобы тры варыянты народных сімвалаў чэмпіянату свету-2014. У іх, як нам падалося, ёсць не толькі святочны настрой, але і закладзена пэўная ідэя. Так, дзесяцігадовая лепяльчанка Аляксандра Сідарэнка паставіла на канькі... бульбіну, пры гэтым дзяўчынка экіпіравала любімую ўсімі беларусамі гародніну клюшкай і шапачкай колеру нацыянальнага сцяга. Дзевяцігадовая жыхарка Віцебска Маргарыта Чатырбок знайшла свой ход: у якасці эмблемы ў яе выступаюць вароты, упрыгожаныя лядовым сэрцам. Такім чынам дзяўчынка паказала вялікую любоў да хакея ў нашай краіне. Чатырнаццацігадовая Вікторыя Перапечкіна з Лепеля і дванаццацігадовая Вольга Гарнак з Сянно стварылі сумесны сімвал. У ім школьніцы падкрэслілі такую рысу беларускага характару, як гасціннасць. Яе сімвалізуюць сонечныя промні і цёплы шалік, які можа ахінуць увесь зямны шар.

Нагадваем, на сайце нашага выдання (www.ng.by) у раздзеле “Конкурсы” працягваецца галасаванне за варыянты народных талісманаў да чэмпіянату свету па хакеі-2014.
Да 10 чэрвеня вы яшчэ можаце даслаць свой хакейны сімвал.
Не губляйце дарма час, не лянуйцеся, падключайцеся да кемлівых і ініцыятыўных. Тым больш што народны конкурс ужо выходзіць на фінішную прамую.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter