У кантэксце дыялогу

Выстава “Беларусь-Латвія: гістарычны, навуковы і культурны дыялог” праходзіць у Латвійскай акадэмічнай бібліятэцы. На ёй прадстаўлена больш за трыста экспанатаў з архіўных фондаў бібліятэкі, прысвечаных культурным і навукова-гістарычным сувязям дзвюх краін.
Выстава “Беларусь-Латвія: гістарычны, навуковы і культурны дыялог” праходзіць у Латвійскай акадэмічнай бібліятэцы. На ёй прадстаўлена больш за трыста экспанатаў з архіўных фондаў бібліятэкі, прысвечаных культурным і навукова-гістарычным сувязям дзвюх краін.

На выставе можна ўбачыць таксама фотаматэрыялы з экспедыцый прафесара Яніны Курсітэ па тэрыторыі Беларусі ў пошуках месцаў пражывання латышоў у прыгранічных рэгіёнах. У калекцыі Латвійскай акадэмічнай бібліятэкі ёсць шмат цікавых выданняў аб Беларусі, манаграфіі беларускіх вучоных, літаратурныя выданні, мастацкія альбомы, праграмы тэатральных выстаў, фатаграфіі і іншыя матэрыялы.
Варта адзначыць, што паміж дзвюма суседнімі дзяржавамі склаліся адносіны, якія развіваліся і ўдасканальваліся на працягу стагоддзяў.

Беларусы з’яўляюцца трэцяй па колькасці нацыянальнасцю, якая пражывае ў Латвіі. Для захавання ідэнтычнасці і этнічнай прыналежнасці дзейнічаюць культурныя таварыствы і Беларуская асноўная школа ў Рызе.

Масавы ад’езд латышоў у Беларусь пачаўся яшчэ прыблізна ў 1870 годзе, калі ў “Majas Viesis” і іншых перыядычных выданнях публікаваліся абвяшчэнні аб выгодных умовах арэнды і пакупкі зямлі.

Будаваліся школы і цэрквы, ствараліся аматарскія тэатры, сумесна адзначаліся святы. На тэрыторыі Беларусі нарадзіліся, вучыліся і пражывалі многія выдатныя дзеячы культуры, навукі і ваенныя Латвіі — пісьменнікі Вераніка Янелсіня і Эдуард Саленіекс, филолаг Пецерыс Кікаука, выдатны палкоўнік Фрыдрых Брыедыс, а паэт Фрыцыс Брыўземніекс вучыўся ў школе ў Магілёўскай вобласці.

Ірына Цімафеева
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter