У Кіраўску прыватны інтарэс на карысць рабочых месц

Як падкрэсліў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Пётр Грушнік, глабальныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны знаходзяць канчатковае вырашэнне на лакальным узроўні — у рэгіёнах. У малых гарадах пражывае 23,5 прац. насельніцтва рэспублікі, на Магілёўшчыне — практычна кожны трэці жыхар. Таму асноўная мэта органаў дзяржаўнай улады на месцах — правядзенне такой палітыкі, рэалізацыя такіх праграм і праектаў, якія б забяспечвалі павышэнне якасці жыцця. Занятасць насельніцтва і стан рынку працы — асноўны індыкатар сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне.

На базе Кіраўскага раёна адбыўся семінар-нарада, на якім абмеркаваны пытанні забеспячэння занятасці насельніцтва і стварэння новых рабочых месцаў у малых і сярэдніх гарадскіх паселішчах Магілёўшчыны.

Як падкрэсліў першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Пётр Грушнік, глабальныя мэты сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны знаходзяць канчатковае вырашэнне на лакальным узроўні — у рэгіёнах. У малых гарадах пражывае 23,5 прац. насельніцтва рэспублікі, на Магілёўшчыне — практычна кожны трэці жыхар. Таму асноўная мэта органаў дзяржаўнай улады на месцах — правядзенне такой палітыкі, рэалізацыя такіх праграм і праектаў, якія б забяспечвалі павышэнне якасці жыцця. Занятасць насельніцтва і стан рынку працы — асноўны індыкатар сацыяльнай стабільнасці ў рэгіёне.

Кіраўскі раён невыпадкова быў абраны для правядзення семінара. Ён адносіцца да рэгіё- наў з устойліва высокім узроў- нем беспрацоўя, але дзякуючы актыўнай пазіцыі раённай улады тут назіраюцца станоўчыя тэндэнцыі. Аб чым сведчаць і такія лічбы: калі ў 2007 годзе ўзровень рэгіструемага беспрацоўя ў раёне складаў 1,8 прац. да колькасці эканамічна актыўнага насельніцтва, то на 1 верасня бягучага года — 1,2 прац. пры прагнозе на 2010 год — 1,3 прац.

Каменціруючы сітуацыю на рынку працы, старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што мясцовыя органы дзяржаўнай улады па магчымасці аб’ектыўна яе ацэньваюць і згодна з гэтым выстройваюць стратэгію занятасці і найбольш эфектыўнага выкарыстання працоўных рэсурсаў. Вызначаны і асноўныя напрамкі — стварэнне новых вытворчасцей і новых рабочых месцаў, садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва і самастойнай занятасці грама- дзян.

Выканаўчая ўлада раёна прымала і прымае прэвентыўныя меры, з аднаго боку, па скарачэнні тэмпаў адтоку сельскага насельніцтва шляхам стварэння сацыяльна-бытавых умоў на вёсцы, набліжаных да гарадскіх, з другога — па задавальненні павышанага попыту на рабочыя месцы менавіта ў горадзе. За перыяд з 2007 года па верасень бягучага года за кошт розных крыніц фінансавання ў раёне створана 747 новых рабочых месцаў, у тым ліку ў горадзе — 536.

Важкай падтрымкай у вырашэнні пытанняў развіцця вытворчасці і стварэння новых рабочых месцаў з’яўляюцца рэсурсы Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. За кошт сродкаў фонду ў раёне прафінансавана пяць інвестыцыйных праектаў. Дзякуючы двум з іх быў павялічаны аб’ём будаўніча-мантажных работ у мясцовых арганізацыях ПМК-255 і ААТ “Кіраўсквадгас” і створана па 16 і 20 рабочых месцаў адпаведна. Рэалізацыя іншых інвестпраектаў дазволіла павялічыць аб’ёмы работ, актывізаваць нарыхтоўку мясцовых відаў паліва ва УКП “Жылкамгас”, актывізаваць аказанне паслуг па рамонце, тэхабслугоўванні аўтамабіляў у прыватным прадпрыемстве “Янатаўр”, арганізаваць вытворчасць шклопакетаў у прыватным прадпрыемстве “ВекаБелпласт”. Ва ўсіх гэтых суб’ектах гаспадарання створаны новыя рабочыя месцы.

У індывідуальных прадпрымальнікаў узрасла папулярнасць атрымання дзяржпадтрымкі з Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Напрыклад, цэлых чатыры прадпрыемствы малога бізнэсу размясціліся на базе былога дрэваапрацоўчага камбіната, якая даўно не выкарыстоўвалася. Дзякуючы Указу Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 108 “Аб некаторых мерах па прыцягненні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай дзяржаўнай маё- масці”, які прадаставіў магчымасць выкупляць такую маёмасць на аўкцыёнах з пачатковай цаной продажу, роўнай адной базавай велічыні, прадпрымальныя людзі з Кіраўска, Бабруйска ўдыхнулі ў старыя будынкі жыццё: тут зноў наладжана вытворчасць, створаны новыя рабочыя месцы.

Частка памяшканняў знаходзіцца ва ўласнасці бабруйчаніна Юрыя Кажэўнікава, які стварыў прыватныя вытворча-гандлёвыя ўнітарныя прадпрыемствы “ВекаБелпласт” і “Свет коўкі”. Першае вырабляе вокны ПВХ, займаецца распі- лоўкай драўніны, будаўніцтвам жылля. Усё гэта выкарыстоўваецца на будаўнічых пляцоўках раёна.

Прыватнае прадпрыемства “Свет коўкі” — адметнае ў сваім родзе, дзе творчасць і палёт фантазіі ўдала спалучаюцца з халоднай непахіснасцю металу. Выкарыстоўваючы тэхніку мастацкай коўкі, умелыя майстры вырабляюць арыгінальную каваную мэблю, прадметы дэкору, агароджы і іншыя рэчы.

У выніку гэтыя два аб’екты малога бізнэсу далі гораду 64 рабочыя месцы, частка якіх была створана ў межах Дзяржаўнай праграмы садзейнічання занятасці.

Размова па тэме семінара-нарады працягвалася на аб’ектах малога бізнэсу — прыватным унітарным прадпрыемстве “Дэтван” (экспарт грыбоў), “Аўтатэхпартнёр” (тэхнічнае абслугоў- ванне і рамонт аўтамабіляў), “Трымікс” (вытворчасць паліў- най шчапы), гандлёвым цэнтры “Кіраўчанка”.

Як заўважыў Пётр Грушнік, кіраўчане знайшлі аптымальнае вырашэнне пытанняў занятасці насельніцтва — праз развіццё прадпрымальніцтва. Наведаўшы аб’екты, удзельнікі семінара пераканаліся: раённая ўлада і прадпрымальнікі разумеюць і прымаюць адзін аднаго, знаходзяць правільныя рашэнні, і ўжо  ёсць станоўчы вынік.

Наталля ХАДАКОВА

НА ЗДЫМКАХ: першы намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Пётр ГРУШНІК, старшыня Кіраўскага райвыканкама Уладзімір ПІСКІЖАЎ і намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Алена ПЕКЛІНА ў час прагляду выставы тавараў народнага спажывання, якія выпускаюць на прадпрыемствах раёна; апошнія штрыхі, і чарговы прадмет дэкору вытворчасці прыватнага прадпрыемства “Свет коўкі” гатовы для прапановы спажыўцам; гандлёвы цэнтр “Кіраўчанка” карыстаецца папулярнасцю ў мясцовых жыхароў і гасцей горада.

Фота Сяргея АЎСЯНІКА

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter