У Іванаве на XXV Дні беларускага пісьменства праходзяць галоўныя ўрачыстасці

Тысячы гасцей з ўсёй нашай краіны, а таксама з замежжа, сёння прымаюць ўдзел у святкаванні XXV Дня беларускага пісьменства ў Іванаве на Брэстчыне. 



З самай раніцы шматлюдна на цэнтральнай плошчы горада, дзе працягваецца фестываль кнігі і прэсы. Яго ўдзельнікі знаёмяцца з новымі выданнямі, абмяркоўваюць актуальныя пытанні сучаснай літратуры, дзеляцца кніжнымі навінкамі. 




Доўгачаканай, сімвалічнай падзеяй стала адкрыццё ў райцэнтры памятнага знака "Слова Янава", з якога пачаліся асноўныя мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства. Старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Бісун адзначыў, што прымаць такое свята для мясцовых жыхароў вялікі гонар, бо яно набліжае грамадства да тых каштоўнасцей, якія закладзены ў кнігах. Кіраўнік раёна выказаў упэўненасць, што адкрыты памятны знак, на якім ёсць назвы ўсіх гарадоў, зде праходзіў Дзень беларускага пісьменства, стане папулярным аб'ектам у мясцовых жыхароў, а таксама ў турыстаў. 




Міністр інфармацыі Беларусі Аляксандр Карлюкевіч шчыра павіншаваў прысутных са святам і падкрэсліў, што наша краіна заўсёды жыве ў згодзе і сяброўстве з суседзямі. Літаратурнае слова, багатыя культурныя традыцыі садзейнічаюць гэтаму. 



На галоўнай сцэне ў гарадскім парку Іванава адбылося ўрачыстае адкрыццё фестывалю. Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Ігар Петрышэнка зачытаў прывітанне Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства. У ім краўнік дзяржавы падкрэсліў, што продкі пакінулі нам неацэнны скарб - родную мову. Зберагаючы іх спадчыну, сучаснае пакаленне беларусаў плённай працай памнажае гэтае багацце. 




Хвалюючы момант - урачыстая цырымонія ўручэння нацыяльнай літаратурнай прэмііі за 2017 год. Больш за 50 аўтараў прэтэндавала на яе атрыманне. Высокія ўзнагароды ў розных намінацыях атрымалі сямёра, у тым ліку Казімір Камейша - за збонік вершаў "Высокі бераг", Георгій Марчук - за зборнік п'ес "Святло вышыні". Па словах аўтараў, уручэнне нацыянальнай літаратурнай прэміі стала для іх вельмі хвалюючым момантам. Гучнымі апладысментамі публіка вітала кожнага з намінантаў. 




Папулярныя калектывы мастацкай самадзейнасці, сольныя выканаўцы аздобілі фестываль яскравымі музычнымі нумарамі. На сцэне прамільгнулі імгненні жыцця старажытнага Янава і яго знакамітых асоб, якія пакінулі незабыўны след у гісторыі. Як сведчыць Дзень беларускага пісьменства, яна працягваецца, і новыя цікавыя старонкі наперадзе.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter