Пра беларускую культуру мовай танца раскажуць еўрапейцам вядучыя харэаграфічныя калектывы Беларусі

У госці з “Лявоніхай”

Ідэя правесці акцыю Belarus Day дзеля прэзентацыі ў свеце дасягненняў сучаснай беларускай культуры прагучала на пятым Усебеларускім народным сходзе. Беларускі дзяржаўны акадэмічны заслужаны харэаграфічны ансамбль “Харошкі” і Дзяржаўны ансамбль танца падрыхтавалі спецыяльныя канцэртныя праграмы, якія маштабна прадставяць наша харэаграфічнае мастацтва за мяжой, прыцягнуць увагу да беларускага мастацтва і дапамогуць калектывам наладзіць творчыя і дзелавыя кантакты.

Фота БЕЛТА

Ужо сёння “Харошкі” выступяць у Кіеве з праграмай “Кліч продкаў”, створанай на аснове гістарычнага, археалагічнага і фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу. Праз прызму розных гістарычных эпох, мовай сучаснай харэаграфіі, з дапамогай старадаўніх музычных інструментаў, нацыянальнага касцюма ў праграме распавядаецца пра станаўленне і развіццё беларускай нацыі. Акрамя ўкраінцаў, праграму “Харошак” убачаць да 12 ліпеня жыхары Варшавы (Польшча), Берліна (Германія), Ліёна (Францыя), Прагі (Чэхія), Будапешта (Венгрыя), Бледа (Славенія), Кошыцы (Славакія) і Белграда (Сербія).

Еўрапейскае турнэ Дзяржаўнага ансамбля танца будзе доўжыцца з 17 па 20 ліпеня. Нашы артысты выступяць у Таліне, Рызе і Вільнюсе з новай музычна-харэаграфічнай праграмай “Спадчына”. Усе канцэрты пройдуць на іміджавых, дабрачынных пачатках.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter