У гонар Вялікай Перамогі

Дні культуры Санкт-Пецярбурга ў Беларусі пройдуць у 2009 годзе
Дні культуры Санкт-Пецярбурга ў Беларусі пройдуць у 2009 годзе.

Такая дамоўленасць дасягнута падчас знаходжання беларускай дэлегацыі ў Санкт-Пецярбургу. Там жа, у паўночнай расійскай сталіцы, у канцэртнай зале “Кастрычніцкая” прайшоў гала-канцэрт “З любоўю з Беларусі”. Гэтае свята беларускай культуры стала першым канцэртам грамадска-культурнай акцыі “Мы — беларусы!” за межамі краіны.

Плануецца, што праграма Дзён культуры Санкт-Пецярбурга ў Беларусі будзе ўключаць тэатральныя, музычныя, выставачныя праекты. У беларусаў з’явіцца магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі калекцыі Рускага музея і Эрмітажа. У цэлым праграма будзе прысвечана 65-годдзю вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў.

А ў юбілейны год Вялікай Перамогі над фашызмам ужо ў Санкт-Пецярбургу пройдуць Дні культуры Беларусі.

Васіль Харытонаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter