У гонар князя-асветніка

Тысячы брастаўчан прыйшлі ў Брэсцкую крэпасць на ўрачыстасць асвячэння крыжа ў памяць Канстанціна Астрожскага
Тысячы брастаўчан прыйшлі ў Брэсцкую крэпасць на ўрачыстасць асвячэння крыжа ў памяць Канстанціна Астрожскага.

Праваслаўны крыж вышынёй паўтара метра ўстаноўлены каля Свята-Мікалаеўскага гарнізоннага сабора. Месца выбрана не выпадкова: у свой час Канстанцін Астрожскі з’яўляўся галоўным апекуном Брэсцкага праваслаўнага сабора 1596 года. Яго пася-джэнне праводзіліся ў будынку, размешчаным на тэрыторыі цяперашняга Цэнтральнага вострава Брэсцкай крэпасці, дзе і знаходзіцца храм.

Асвячэнне крыжа — толькі частка вялікай праграмы, прымеркаванай да 400-годдзя памяці асобы. Дарэчы, сучаснікі параўноўвалі яго з князем Уладзімірам, хрысціцелем Русі. Мерапрыемства праходзяць як у Беларусі, так і ва Украіне. Брэст прымаў удзельнікаў міжнароднай навукова-багаслоўскай канферэнцыі “Князь Канстанцін (Васіль) Астрожскі — славуты асветнік і абаронца праваслаўя”.

Даведка ГР.

Канстанцін Астрожскі (1526-1608) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, маршалак Валынскай зямлі, ваявода Кіеўскі, староста Уладзіміра-Валынскі. У гісторыі князь пакінуў след у першую чаргу як галоўны апякун праваслаўнай царквы ў Рэчы Паспалітай. На яго сродкі ў родавай рэзідэнцыі была заснавана славяна-грэка-лацінская калегія, друкарня, першым друкаром якой быў Іван Фёдараў. Менавіта тут нараўне з мноствам кніг рэлігійнага і свецкага характару ў 1581 годзе была надрукавана першая ва Усходняй Еўропе поўная Біблія на царкоўнаславянскай мове.

Іван Мірскі
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter