У гонар герояў

Дзве мемарыяльныя дошкі ўчора з’явіліся на доме № 7, што на вуліцы Катуніна ў Гомелі. Названы будынак адметны тым, што ў ім да нядаўняга часу жылі два Героі Савецкага Саюза – Барыс Піліпавіч Калач і Уладзімір Васільевіч Гамзін. Першы – былы камандзір стралковай асобнай дыверсійнай групы партызанскага атрада імя Шчорса, які асабіста пусціў пад адхон 11 варожых эшалонаў. Яго сусед па дому – вядомы летчык-штурмавік. Паветраны ас Уладзімір Гамзін знішчыў 53 варожыя танкі, 23 гарматы, каля 100 аўтамашын, некалькі чыгуначных саставаў з жывой сілай і тэхні-кай фашыстаў.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter