У гармоніі з прыродай

Некалі на землях нашых былі ва ўжытку гэтак званыя берасцяныя граматы. У прыватнасці, знойдзены яны і пры раскопках у Полацку. Бяросту спрадвеку паважалі і народныя майстры: яна не падуладна часу і тленню, ёй не страшныя ні мароз, ні сырасць. Ведаючы пра гэта, лепш разумееш глыбінны сэнс назвы выставы мастакоў Барыса Чурылава і Алены Леўцеравай “Русь спрадвечная”. І не выпадкова яна разгорнута ў старажытным месцы Мінска — Траецкім прадмесці
Мініяцюра на бяросце “Капліца архангела Міхаіла ў Леліквозеры. Карэлія.»Некалі на землях нашых былі ва ўжытку гэтак званыя берасцяныя граматы. У прыватнасці, знойдзены яны і пры раскопках у Полацку. Бяросту спрадвеку паважалі і народныя майстры: яна не падуладна часу і тленню, ёй не страшныя ні мароз, ні сырасць. Ведаючы пра гэта, лепш разумееш глыбінны сэнс назвы выставы мастакоў Барыса Чурылава і Алены Леўцеравай “Русь спрадвечная”. І не выпадкова яна разгорнута ў старажытным месцы Мінска — Траецкім прадмесці.

Выстава — прысвячэнне 70-годдзю Барыса Чурылава, мастака-самародка, які збярог і прымножыў творчую спадчыну продкаў. У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прадстаўлена 40 арыгінальных работ двух аўтараў.

Яшчэ ў 1967 годзе рабочы з Харкава (працаваў, між іншым, у сталеплавільным цаху) зрабіў свой першы малюнак на бярозавай кары. Так пачынаўся для Барыса Чурылава новы від мастацтва — мініяцюры на бяросце, зробленай пры дапамозе простых алоўкаў. З часам адточвалася унікальная тэхніка, і з 80-х гадоў выставы майстра пачалі рэгулярна ладзіцца як у краіне, так і за мяжой. Вялікі поспех яны мелі ў Фінляндыі, Францыі. Аўтар атрымаў званне заслужанага майстра народнай творчасці Украіны.

Цяпер берасцяны промысел вельмі папулярны: практычна ва ўсіх краінах, дзе расце бяроза, можна набыць сувенір з малюнкам на яе кары. Аднак менавіта тэхніка алоўкавага малюнка — па-ранейшаму рэдкая. Хоць майстар і гатовы быў дзяліцца сакрэтамі творчасці, вучняў у яго практычна не было. І толькі ў 1992 годзе адбылося знаёмства Чурылава са студэнткай-філолагам Аленай Леўцеравай. “Так пачалася наша дружба, якая з часам перарасла ў суаўтарства і ў сутвор-часць”, — гаворыць Алена.

Шэсць гадоў таму Алена выйшла замуж за беларуса і пераехала жыць у Мінск. Мініяцюра на бяросце — не асноўны яе занятак у жыцці. Але і цяпер, па словах мастачкі, яна ў добрай творчай форме: “набыты навык не прападае бясследна”, ёсць шмат новых творчых задумаў. І Барыс Чурылаў, расказала А.Леўцерава, далей развівае свой дар: робіць эскізы арнаментаў, некаторыя з якіх ужо ўпрыгожваюць хрысціянскія святыні ў Кіеўска-Пячорскай лаўры, у Пачаеўскім манастыры, на Афоне.

Іван Ждановіч
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter