Радиоканал «Культура» познакомит с новейшими отечественными радиоспекталями

У эфіры — тэатральны марафон

Праект «Радыётэатр. Лепшае» радыёканала «Культура» знаё­міць з яскравымі ўзорамі айчыннага радыётэатральнага мастацтва, гісторыя якога налічвае амаль стагоддзе.


— У нашых студыях створаны сотні арыгінальных аўдыяспектакляў і радыёверсій пастановак беларускіх тэатраў, — гаворыць дырэктар канала «Культура» Ула­дзімір Трапянок. — Дзякуючы радыётэатру многія акцёры станавіліся знакамітымі на ўсю краіну, рэжысёры за сваю творчую дзейнасць удастойваліся дзяржаўных прэмій і ганаровых званняў.

З кастрычніка мінулага ­года ў праграме «Радыётэатр. Лепшае» гучалі радыёверсіі пастановак Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы да яго 100-годдзя і 95-годдзя Беларускага радыё. У новым сезоне, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі, канал «Культура» пачне знаёміць слухачоў з лепшымі сучаснымі айчыннымі радыёспектаклямі, запісанымі ў ХХІ стагоддзі. Праграма будзе выходзіць па суботах у 10:30.

— У цяперашнім стагоддзі колькасць радыёспектакляў зменшылася, аднак тыя работы, што запісваюцца, уваходзяць у катэгорыю здабыткаў сучаснага літаратурна-драматычнага вяшчання Беларускага радыё. Менавіта іх пачуюць нашы прыхільнікі, — тлумачыць Уладзімір Трапянок.

Распачне серыю трансляцый 12 верасня радыёспектакль па п’есе Васіля Ткачова «Ігнатаў рубеж», запісаны ў 2006-м і прымеркаваны да 20-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. У ролях — народны артыст СССР Генадзь Аўсяннікаў, народныя артысты Беларусі Марыя Захарэвіч, Арнольд Памазан, ­Зінаіда Зубкова і іншыя.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter