У Дзяражычах аднавілі мемарыял

Адной з адметных падзей у час святкавання на Лоеўшчыне 60-годдзя вызвалення рэспублікі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў стане ўрачыстае адкрыццё адноўленага мемарыяльнага комплексу ў вёсцы Дзяражычы. Гэтае святое для жыхароў раёна месца з’яўляецца сімвалам мужнасці і непахіснасці савецкіх воінаў і партызан, якiя аддалі свае жыцці за вызваленне роднай зямлі ад ненавіснага ворага. У брацкай магіле пахаваны 1293 савецкія салдаты і афіцэры, што загінулі пры фарсіраванні Дняпра і прарыве ў гэтым месцы ўмацаванай лініі абароны фашыстаў. Дзесяці з іх прысвоена высокае званне – Герой Савецкага Саюза. Па словах намесніка старшыні Лоеўскага райвыканкома Рыгора Кліменкі, на капітальную рэканструкцыю мемарыяла выдаткавана з абласнога бюджэту і раённых крыніц каля 50 мільёнаў рублёў. Актыўную дапамогу лоеўчанам у вырабе мемарыяльных пліт і аднаўленні комплексу аказаў дырэктар прыватнага прадпрыемства з Лельчыц Валянцін Буткоўскі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter