У двары і на агародзе

Чаромха. У народнай культуры чаромха, яе хуткае і ранняе красаванне сімвалізуе хуткацечнае каханне.

• Прыкмячалі: калі цвіце чаромха, абавязкова надыходзіць пахаладанне. Гэта вясновыя маразы атрымалі назву “чаромхавых”.
• У гэты час добра браўся лешч.
• Пра прыгажосць і адданасць чаромхі, з якой параўноўвалі дзяўчыну, у народзе існавала шмат паданняў. Вось адно з іх: “Закахалася чаромха ў салаўя. Але ён быў ветраным, непастаянным, лётаў з аднаго дрэва на другое, а то і ўвогуле наведваўся ў суседні бор. Але чакала яго чаромха цярпліва. І ў той час, калі яна чула спеў салаўя, забывалася на ўсе крыўды і зноў з замілаваннем слухала яго спевы, на жаль, такія ж нядоўгія, як і мужчынскае каханне”.
Памідор. Усходнія славяне сталі вырошчваць памідоры з канца XVIII стагоддзя, і ім хутка спадабалася гэта даволі капрызная цеплалюбівая расліна, якую трэба пастаянна ахоўваць ад ранішніх туманаў. У адным з паданняў распавядаецца пра тое, што раней памідоры вырошчвалі дзеля прыгожых жоўтых кветак. Адзін повар вырашыў прыгатаваць страву з пладоў памідораў, каб атруціць ворага. Але атрымалася ўсё наадварот -- страва вельмі спадабалася, і зло абярнулася дабром.
Словы пры пасадцы памідораў
Раней гаспадыні, калі саджалі ў грунт расаду памідораў, казалі:
«Як лес густы, так і мой куст. Святы Пётр, святы Ілля, мае памідоры і я. У імя Айца і Сына і Святога Духа. Амін».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter