У душы паэзія, і проза ў жыцці

Віляйчане плануюць шырока адзначыць 100-годдзе Ганны Новік

Віляйчане ўшаноўваюць памяць зямлячкі.

У гэтым раёне плануюць у наступным годзе шырока адзначыць 100-годдзе Ганны Новік. Шмат чым адметная гэта мужная жанчына і таленавітая паэтка. Яе дзяцінства прайшло на Вілейшчыне, дзяўчына вучылася ў польскай школе, працавала ў бацькавай кузні. У юнацтве прымала ўдзел у жыцці Куранецкага беларускага падполля. З-за гэтага трапіла за краты Вілейскай турмы амаль на тры гады. У 1939-м стала дэпутатам Народнага Сходу ў Беластоку, затым інспектарам Куранецкага раёна. У часы Вялікай Айчыннай вайны Ганна Новік партызаніла, узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны II ступені і медалямі. Пасля вызвалення была старшынёй калгаса ў Варонічах, старшынёй сельсавета, намеснікам начальніка палітаддзела МТС у Крывіцкім раёне. Яе творчае жыццё было такім жа багатым: апавяданні, аповесці, нарысы, вершы.

Для ўшанавання памяці Ганны Новік мяркуецца прысвоіць яе імя цэнтральнай раённай бібліятэцы.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter