У Дружбе сябравалi... з атрутай

Удалая аперацыя праведзена супрацоўнiкамi ўпраўлення па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў i злачынствамi ў сферы нораваў УУС Гомельскага аблвыканкама. Выкрыта група гандляроў наркатычнай атрутай. Супрацоўнiкi мiлiцыi атрымалi звесткi, што ў Мазыр перапраўлена буйная партыя моцнадзеючага наркатычнага рэчыва амфетамiну, кошт якога ў горадзе над Прыпяццю вагаецца ў межах 30 долараў ЗША за грам. У ролi пакупнiка атруты выступiў адзiн з праваахоўнiкаў. Продаж атруты i наступнае затрыманне гандляра адбылiся на аўтадарозе Мазыр—Жытомiр. Непасрэдна ж на пастаўшчыкоў наркотыка дапамог «выйсцi»... мабiльны тэлефон. «Пакупнiк» пад час перамоў рэалiзатара з «базай» пасёлка Дружба прыкмецiў нумар тэлефона, якi набiраў яго суправаджаючы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter