У доме павінен быць парадак

На развіццё мясцовых дарог Гродзеншчына дае Br 152,2 млрд

На развіццё мясцовых дарог Гродзеншчыны сёлета з абласнога бюджэту плануецца накіраваць Br 152,2 млрд.

Паводле слоў намесніка старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Дзяшко, за сродкі абласнога бюджэту плануюць правесці капітальны рамонт 7,36 км дарог і амаль 130 м мастоў, а таксама рэканструяваць 5,3 км аўтадарог і 12 пагонных метраў мастоў. Бягучыя рамонтныя работы намецілі правесці не менш як на 100 км аўтадарог і 266 м мастоў.

На развіццё аўтадарог рэспубліканскага значэння, размешчаных на тэрыторыі вобласці, плануецца выдзеліць Br 351,2 млрд. На гэтыя сродкі будзе рэканструявана 8,3 км аўтадарог і 320 м мастоў, праведзены капрамонт больш як 10 км дарог і 30 м мастоў і бягучы рамонт больш як 111 км дарог і 232 м мастоў.

Па выніках за 2012 год усе выдзеленыя сродкі на будаўніцтва, рамонт і ўтрыманне дарог рэгіёна асвоены ў поўным аб’ёме (Br 104,8 млрд. з абласнога бюджэту і больш як Br 260 млрд. з рэспубліканскага). Асноўная ўвага ўдзялялася ямачнаму рамонту, прафіляванню гравійных дарог, добраўпарадкаванню і навядзенню парадку ў прыдарожных палосах, зімоваму ўтрыманню, павышэнню тэхнічнага ўзроўню і эксплуатацыйнай якасці аўтадарог і мастоў.

Усяго ў мінулым годзе ў вобласці ўдалося адрамантаваць амаль 220 км дарог і 180 м мастоў, капітальна рамантавалася каля 6,8 км дарог, 70 м мастоў, яшчэ 19 м мастоў рэканструявана.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter