Большой театр Беларуси приглашает принять участие в конкурсе новогодних игрушек

У чаканні чароўнага свята

Сямейны конкурс «Навагодняя тэатральная цацка» праводзіцца ў межах праекта «Вялікі тэатр — дзецям» ужо сёмы раз. Маленькім гледачам і іх бацькам прапануюць паспрабаваць сябе ў хэнд-мэйдзе і стварыць навагоднія цацкі на тэатральную тэму. Яны могуць быць звязаны з жыццём тэатра, героямі балетных і оперных спектакляў, класічнай музыкай, харэаграфіяй.


Да прыкладу, летась удзельнікі конкурсу здзівілі такімі работамі, як Шчаўкунок, Чыпаліна, Маленькі прынц, Жар-птушка... Прычым яны былі выкананы ў самых розных тэхніках — вязаныя, пашытыя з фетру, сабраныя з пап'е-машэ, аформленыя з дапамогай тэрмамазаікі і гэтак далей. Усяго ў конкурсе ў 2019 годзе прынялі ўдзел каля 100 сем'яў з розных куткоў Беларусі. Сёлета ў тэатры чакаюць яшчэ большую актыўнасць гледачоў. Дзеля гэтага і тэрмін правядзення конкурсу пашырылі. Работы прымаюцца з 20 кастрычніка да 10 снежня. Цацкі можна прынесці ў тэатр асабіста або даслаць па пошце на адрас: 220029, г. Мінск, пл. Парыжскай Камуны, 1, Вялікі тэатр Беларусі.

Ацэньваць вырабы будзе журы, у склад якога ўвойдуць тэатральныя мастакі, артысты, рэжысёры. Узнагароджанне пераможцаў, паведамляюць у прэс-службе тэатра, адбу­дзецца 19 снежня перад пачаткам спектакля «Пінокіа». У перадсвяточнай атмасферы падарункі канкурсантам уручаць Дзед Мароз і Снягурка. Юных гледачоў чакаюць таксама навагоднія інтэрактыўныя гульні і спаборніцтвы. Важна, што ўсе цацкі, дасланыя на конкурс, па традыцыі ўпрыгожаць галоўную ёлку Вялікага тэатра.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter