У чаканні карнавалу

Нясвіжчына завіхурыла ў прыемных пераднавагодніх клопатах.
Нясвіжчына завіхурыла ў прыемных пераднавагодніх клопатах.

Жыхары старажытнага горада, іншых населеных пунктаў імкнуцца як мага больш святочна ўпрыгожыць іх, стварыць непаўторную атмасферу і надаць архітэктурнаму абліччу ўрачыстую выразнасць. Уся гэта работа мае вельмі сур’ёзную пастаноўку, нават прынята адпаведнае рашэнне райвыканкама з канкрэтнымі даручэннямі кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў. Аб’яўлены святочны агляд-конкурс на лепшае ўпрыгажэнне будынкаў і тэрыторый, у якім возьмуць удзел і юрыдычныя асобы, і ўладальнікі індывідуальных жылых дамоў. А моладзь зможа прэзентаваць свае творчыя высілкі ў час конкурсу дызайнерскіх работ «Навагодні карнавал».

Марына БАРАДАЎКА, «Р»
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter