У беспрацоўя – п’яны твар

У свой час “Р” паведаміла аб адраджэнні дзейнасці медвыцвярэзніка ў Віцебску ў пачатку новага тысячагоддзя. Існаванне спецыфічнай установы пакуль неабходна. Толькі за мінулы год у віцебскім медвыцвярэзніку “адзначыліся” 6109 грама- дзян усіх узростаў і сацыяльных слаёў. Вельмі непакоіць мясцовую ўладу, што звыш чатырох тысяч пераможаных у бітве з “зялёным зміем” – беспрацоўныя. Калі ўлічыць, што кошт адной “экскурсіі” ў медвыцвярэзнік абыходзіцца кліенту ў 51 тысячу рублёў. Не радуе нават, што ад збораў за паслугі медвыцвярэзніка за мінулы год дзяржбюджэт Віцебска папоў- ніўся амаль на 150 мільёнаў рублёў — у “п’яных грошай – заплаканы твар”
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter