У амфітэатра — юбілей

Галоўнай сцэнічнай пляцоўцы міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” споўнілася 20 гадоў
Галоўнай сцэнічнай пляцоўцы міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” споўнілася 20 гадоў.

Выступленні на “Славянскім базары ў Віцебску” традыцыйна праходзяць з аншлагамУ ліпені 1988 года сімвалічны ключ ад Летняга амфітэатра быў уручаны ўраджэнцу Віцебска, вядомаму савецкаму кампазітару Марку Фрадкіну. З тых часоў чара амфітэатра нараўне са старадаўняй ратушай стала знакам-сімвалам Віцебска.

Праект летняй канцэртнай залы распрацаваны архітэктарам Віктарам Бабашкіным. Унікальнасць Летняга амфітэатра шмат у чым абумоўлена тым, што гарадскі пейзаж, дзе паспяхова спалучаюцца помнікі архітэктуры і сучасныя будынкі, з’яўляецца працягам сцэнічных дэкарацый. За год да юбілею Летні амфітэатр атрымаў выдатны падарунак — дах з празрыстага матэрыялу над глядацкай залай, які абараняе гледачоў ад нязменных ліпеньскіх дажджоў. Пасля правядзення першай чаргі рэканструкцыі і тэхнічнай мадэрнізацыі Летні амфітэатр стаў адной з лепшых адкрытых сцэн Еўропы.

За два дзесяцігоддзі на сцэне Летняга амфітэатра прайшло каля тысячы канцэртаў. Тут выступалі зоркі сусветнай эстрады, цыркавыя і танцавальныя калектывы. Толькі ў дні сёлетняга, семнаццатага па ліку “Славянскага базару” ў Летнім амфітэатры на канцэртах пабывала амаль 150 тысяч гледачоў.

Дзіяна Курыла
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter