У “Акопах” спявалі па-роднаму

…І трохі нуднаваты дожджык не перашкодзіў сапраўдным прыхільнікам добрай песні! У філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Акопы” ладзілі фінал фестывалю аўтарскай песні. Цікава, што на ”Купалаўскія вакацыі” запрашалі ўсіх, хто… адважыцца на досыць рэдкае па сённяшнім часе — поўнасцю аддаць перавагу беларускамоўнаму спаборніцтву…

Навошта барды сабраліся на Лагойшчыне?

…І трохі нуднаваты дожджык не перашкодзіў сапраўдным прыхільнікам добрай песні! У філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея імя Янкі Купалы “Акопы” ладзілі фінал фестывалю аўтарскай песні. Цікава, што на ”Купалаўскія вакацыі” запрашалі ўсіх, хто… адважыцца на досыць рэдкае па сённяшнім часе — поўнасцю аддаць перавагу беларускамоўнаму спаборніцтву…

Сам вялікі Пясняр, напэўна, застаўся б задаволены — бардаўская песня на роднай мове жыве! Прынамсі, яшчэ ў час адборачных этапаў у Мінску выступілі ажно сорак канкурсантаў (кожнаму трэба было выканаць па два творы беларускіх кампазітараў на матчынай мове). У фінал трапілі 17 лепшых бардаў.

— Мы імкнуліся ў першую чаргу да папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны краіны, яе мовы і літаратуры, — падкрэслілі для “БН” у Купалавым доме, як часта называюць музей паэта.

У выніку гран-пры конкурсу аддалі Андрэю Касценю, лепшая аўтарская песня аказалася ў Яўгена Барышнікава, а вось лепшую песню на словы Янкі Купалы прадставіў гурт… “Skales”.

Іна ГАРМЕЛЬ, “БН”

Фота Уладзіміра СІЗА
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter