У абдымках лета. Лета - сапраўдны цуд, залатая пара.

Куды не кінеш вокам - прыгажосць. Амаль кожны краявід - патэнцыяльны мастацкі твор...Чэрвень. Паверта гарэзліва гуляе паміж бухматымі ад пышнага лісця галінкамі дрэў і наскрозь пранізана сонцам. У горадзе становіцца горача, а па-за ім, ў вёсцы ці на лецішчах, вельмі ўтульна - можна схавацца ад спёкі ў прахалодзе садовых шатаў. І майстры пэндзля, гэтыя вялікія сузіральнікі прыроды, дакладна ведаюць, калі настае час пакінуць сталічныя пенаты і, адарваўшыся ад цывілізацыі, кінуцца ў зялёныя абдымкі лета...

Апалінарый Гараўскі: такі беларускі рускі мастак

Гэтым разам, сябры, мы хочам прадставіць вам творчасць мастака пазамінулага стагоддзя Апалінарыя Гараўскага (1833—1900), які адносіцца да так званых ранніх беларускіх пейзажыстаў. Шчырае, спачувальнае стаўленне да прыроды і чалавека як яе часткі было ўласцівае для плеяды гэтых творцаў.
Апалінарый Гараўскі нарадзіўся на Беларусі, у маёнтку Уборкі Ігуменскага павета, але некаторыя даследчыкі ўсё ж адносяць яго да рускіх мастакоў. Так адбылося з прычыны таго, што мастак быў вымушаны з`ехаць у Расію: на радзіме пад прыгнётам царызму ўмоў для творчай працы не было. Першапачатковую мастацкую адукацыю А.Гараўскі атрымаў у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў.
З першых гадоў вучобы ў акадэміі Гараўскі паказаў мастацкаму свету выдатныя здольнасці. У 1852 годзе яго пейзаж “Балота”, напісаны падчас канікулаў на Міншчыне, набыў для сваёй калекцыі не хто іншы, як царскі нашчадак, а за дыпломную карціну “Від у Пскоўскай губерні” студэнт атрымаў вялікі залаты медаль. У 1857 годзе будучы майстар стварае палатно “Старая на маленні”, якое было высока ацэнена Іллёй Рэпіным і прынесла Гараўскаму вядомасць.
З твораў, напісаных у Беларусі, найбольш вядомыя яго карціны “Вечар” (1854), “Краявід дубровы на беразе ракі Свіслач паблізу Бабруйска” (1855), “Пейзаж с купальшчыцамі” (1856). На ўсіх пейзажах адлюстравана чароўнае лета...
Цікавы эпізод у жыцці мастака — знаёмства з Паўлам Траццяковым, якое з часам перарасло ў сяброўства і супрацоўніцтва. Траццякоў аказаў значны ўплыў на творчасць Гараўскага, дапамагаў яму прадаваць карціны.
Гараўскі ў сваю чаргу дапамагаў Траццякову збіраць і фарміраваць мастацкую калекцыю для галерэі, якая зараз вядома ва ўсім свеце.
Творы Апалінарыя Гараўскага адметныя жыццёвай праўдай, высокім майстэрствам, глыбокай народнасцю і духоўнай лучнасцю з роднай прыродай. Яны паэтычна апяваюць народны побыт і някідкую прыгажосць беларускай зямлі, нясуць у сабе пазітыўны пасыл шчырай любові да радзімы.
Пяшчотныя вобразы лета, створаныя выдатным майстрам пейзажу пазамінулага стагоддзя, здольныя і сёння адраджаць самыя цёплыя ўспаміны аб свяце пачуццяў, якога кожны з нас штогод чакае ад гэтай дзівоснай пары.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter