Тыя, каму за сто

Векавую ўзроставую мяжу пераадолеў 691 беларус. Аб гэтым паведамiла кансультант аддзела па справах ветэранаў i пажылых людзей галоўнага ўпраўлення дзяржаўнай сацыяльнай падтрымкi насельнiцтва Мiнпрацы i сацабароны Святлана Ермаковiч.

— Сярод беларусаў, якiя знаходзяцца ў самым паважным узросце, традыцыйна пераважаюць прадстаўнiцы слабага полу, — сказала суразмоўца.

Паводле слоў спецыялiста, свой 110-гадовы юбiлей ужо адзначылi 14 беларускiх доўгажыхароў, за плячамi траiх з iх (яны пражываюць у Мiнскай, Гродзенскай i Магiлёўскай абласцях) — 115 i больш гадоў. Сярод рэгiёнаў рэспублiкi больш за ўсё доўгажыхароў налiчваецца ў Гродзенскай вобласцi (177 чалавек ва ўзросце за 100 гадоў). На другiм месцы — Мiнская вобласць (141), на трэцiм — Брэсцкая (95).

Уладзімір Дорахаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter