Тыдзень, як тваё імя?

Пазначаныя спецыяльнымі рытуальнымі дзеяннямі тыдні былі летам і восенню.

Пазначаныя спецыяльнымі рытуальнымі дзеяннямі тыдні былі летам і восенню.

  • На Смаленшчыне добра ведалі пра восьмы і сёмы тыдні перад Іллёй (2 жніўня): да восьмага тыдня трэба было заканчваць пасеў аўса, да сёмага — пасеў ячменю: “Ячмень сей на сядзьмой нядзелі ад святога Іллі, у тэй дзень, када на Усяеднай нядзелі (тыдзень перад Вялікім постам) была вея (“сплашніца”)”.
  • ”Чарвівая нядзеля” — тыдзень перад Успеннем Багародзіцы (28 жніўня). “У некаторых мясцінах Віцебшчыны перад Успленнем пачынаецца так званая Чарвівая нядзеля, на якую не сеялі, бо ўраджай нібы даваў затым “чарвівую муку” з неадчэпнымі кузуркамі”.
  • А колькі здагадак захоўвае той апошні ўсплеск прыроднага цяпла і святла, які атрымаў паэтычную назву Бабіна лета (звычайна тыдзень у апошнія дні верасня ці пачатку кастрычніка). Відаць, паходжанне назвы звязана з тым, што ў гэты час — з Калінавіка (11 верасня) да Цудаў (19 верасня), Багача (21 верасня), Пакроваў (14 кастрычніка) (у розных раёнах па-свойму) пачыналася пара жаночых сельскагаспадарчых работ.
  • На Мядзельшчыне лічылі, што Бабіна лета доўжыцца з 7 па 24 кастрычніка. Менавіта на гэтым тыдні “варажылі на шчаслівую бабулю” — бабку-пупарэзніцу. Усе дні тыдня “загадзя “раздаваліся” бабулям, якія прымалі роды ў наваколлі: панядзелак — Тэклі, аўторак — Юстыні, серада — Марцэлі і г.д. Калі дзень выдаваўся сонечны, ціхі, вясёлы, гэта значыла, што рука ў бабулі лёгкая і роды адпаведна пройдуць лёгка”.
  • Таксама на Мядзельшчыне восенню чакалі яшчэ адно незвычайнае лета — Дзявоцкае, якое доўжылася ад 14 да 21 кастрычніка, або тыдзень пасля Пакроваў. “У адрозненне ад Бабінага лета ўсе дні тыдня размяркоўваліся паміж дзяўчынкамі, якіх ужо прынялі “ў дзеўкі”, і варажылі пра добры характар будучых маладух. Калі дні стаялі сонечныя, значыць, і характар у дзяўчат павінен быць людскі, ласкавы.
  • Жалезны тыдзень. Так называлі першы тыдзень кастрычніка. У гэты дзень неабходна было падрыхтаваць да зімоўкі ўсе жалезныя рэчы. Іх чысцілі ад іржаўчыны, змазвалі, рамантавалі і складвалі.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter