Тыдзень, які набыў уласнае імя. Паспрабуем сістэматызаваць асабліва значныя тыдні на працягу святочна-каляндарнага года:

Дзесяцітыднёвы перыяд рыхтаваў да святкавання Вялікадня, прычым амаль што кожны тыдзень гэтага перыяду набыў уласнае імя: Усеядны, “Рабая нядзеля”, Масленіца, Хрышчаты, Пахвальны, Вербны, Страсны.

Дзесяцітыднёвы перыяд рыхтаваў да святкавання Вялікадня, прычым амаль што кожны тыдзень гэтага перыяду набыў уласнае імя: Усеядны, “Рабая нядзеля”, Масленіца, Хрышчаты, Пахвальны, Вербны, Страсны.

Святочным стаў і дзесяцітыднёвы перыяд пасля святкавання Вялікадня: першы тыдзень пасля “святой нядзелі” атрымаў назву Велікодны, Сплашны, або Святы, потым ідзе Фамін, або Праводны, тыдзень, сёмы тыдзень гэтага перыяду — Траецкі, ён увабраў у сябе і святкаванне Сёмухі, якая таксама доўжыцца тыдзень. Назва восьмага тыдня — Русальны, Граны, Клячальны — адпавядае старажытнай традыцыі славян усхваляць уладароў вады — русалак.

Акрамя тых, якія былі прысвечаны сустрэчы Вялікадня, вясной вызначалі яшчэ некалі святочных тыдняў:

Благавесны тыдзень — тыдзень, на які выпадала святкаванне Благавешчання (7 красавіка).

Добра вядомы быў Мікольскі тыдзень — ты- дзень перад веснавым Міколам (22 траўня). Лічылася, што агуркі, пасеяныя на гэтым тыдні, дадуць добры ўраджай і на іх ніколі не будзе пустацвету.

Тыдні, якія суправа- джаліся спецыяльнымі рытуальнымі дзеяннямі, існавалі ўлетку і ўвосень.

Чарвівая “нядзеля” — тыдзень перад Успленнем Багародзіцы (28 жніўня). “У некаторых мясцінах Віцебшчыны перад Успленнем пачынаецца так званая Чарвівая нядзеля, на якую не сеялі, бо ўраджай нібы даваў затым “чарвівую муку” з неадчэпнымі кузуркамі”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter