«Ты ў сэрцы, Міншчына родная!»

У слуцкай ДМШ праходзіць творчая сустрэча да юбілею вобласці

У дзіцячай музычнай школе горада Слуцка праходзіць творчая сустрэча з нагоды юбілею сталічнай вобласці.

Такой паэтычнай назвай арганізатары — галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы Мінаблвыканкама і абласная аргструктура грамадскага аб’яднання «Веды» — выказалі асноўную думку, закладзеную ў канцэпцыю мерапрыемства.

У музычнай школе будзе надзвычай мнагалюдна, туды прыедзе кіраўніцтва раёна, ветэраны вайны і працы, лепшыя працаўнікі Случчыны. Сустрэча будзе насіць патрыятычны, пазнавальны характар. Яе ўдзельнікі раскажуць навучэнцам і гасцям пра гістарычны шлях, які прайшла Міншчына, пра яе слаўныя традыцыі і дзень сённяшні. У гэтым кантэксце акцэнт будзе зроблены на Слуцкі раён, яго ролю і ўдзел у развіцці вобласці.

Паэтычнае слова, патрыятычная песня, добрая музыка стануць яркім эмацыянальным дапаўненнем. У акцыі прымуць удзел музычна-мастацкі калектыў «Веды» пад кіраўніцтвам народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага, заслужаны артыст Беларусі Леанід Нікольскі, удзельніца фестывалю «Славянскі базар» Жанна Піваварава і іншыя выканаўцы.

Падтрымку акцыі аказваюць аддзелы адукацыі і культуры Слуцкага райвыканкама, абкам і райкам грамадскай арганізацыі «БРСМ».

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter