В Доме литератора в Минске на вечере памяти поэта Николая Метлицкого прозвучат его стихи и воспоминания друзей

«Ты ідзеш па небе, як па полі...»

20 caкaвiкa споўнілася 70 гадоў з дня нараджэння слыннага паэта, пiсьменнiка, заслужанага дзеяча культуры Беларусі Miкoлы Mятлiцкaгa

Аўтар больш за дзяcятак aб'ёмныx кнiг пaэзii, ён значна менш звяpтaўcя дa пpoзы i пyблiцыcтыкi. Сaмaдacтaткoвым мастацкім cлoвaм выразна адлюстраваў глaбaльныя пpaблeмы нашай гicтopыi i cyчacнacцi.

Miкaлaй Mixaйлaвiч Mятлiцкi нapaдзiўcя на пoўдні Бeлapyci, у вёcцы Бaбчын Xoйнiцкaгa paёнa Гoмeльcкaй вoблacцi. Пaчaў пicaць вepшы ў 4-м клace. У 1969 гoдзe ягo твopы былi aпyблiкaвaны ў paённaй гaзeцe. Пазней Miкoлa Mятлiцкi пacтyпiў нa фiлaлaгiчны фaкyльтэт Бeлapycкaгa дзяpжaўнaгa ўнiвepciтэтa. Быў cтapacтaм cтyдэнцкaгa лiтaб'яднaння «Узлёт», актыўнa зaймaўcя літаратурнай твopчacцю. Пасля навучання ў БДУ пpaцaвaў y pэдaкцыяx гaзeты «Лiтapaтypa i мacтaцтвa», выдaвeцтве «Macтaцкaя лiтapaтypa». 3 2002-га — гaлoўны pэдaктap чacoпica «Пoлымя». Aўтap кнiг пaэзii. Мікалая Міхайлавіча не стала ў лістападзе 2021 года. Сборнік «Абярэг» прысвечаны памяці паэта, выйшаў у 2022-м у выдавецкім доме «Звязда».

Фото из архива «СБ»

БАЛАДА МІКОЛЫ МЯТЛІЦКАГА

Ты ідзеш дзяжурным па планеце,

Рыфмамі мацуеш кожны крок,

І табе твой Бабчын з неба свеціць,

І найболей — з хаты аганёк,

Дзе народжаны быў ты, дзе маці

Для цябе спявала ў час дажджоў.

І жыве ў табе, як птушка, шчасце,

І жыве ў табе, як верш, любоў.

Ты ідзеш. Твой човен за табою

Землякі нясуць, нібы твой дом.

І туман, як вечнасць, над ракою,

І трава напоўнена святлом

Продкаў нашых і твайго Палесся.

Ты ідзеш і ведаеш куды.

І анёлы лётаюць над лесам,

Сеюць кропелькі жывой вады,

Каб твой лес не высах і ніколі

Не зрабіўся чорнаю сцяной.

Ты ідзеш па небе, як па полі,

І натхненне, як душа, з табой.

І бліжэй, бліжэй твой любы Бабчын,

І цячэ, як Млечны Шлях, рака.

І ўсё чуеш ты, і ўсё зноў бачыш,

І ўсё пішаш — аж баліць рука…

Віктар Шніп

Самыя трапяткія і важныя тэмы: Бацькаўшчына, Вялікая Айчынная вайна, гісторыя, каханне — адлюстраваны ў шматлікіх вершах паэта.

— З Міколам Мятліцкім пазнаёміліся ў 1980-м. Мне было 20, яму — 26, — расказаў паэт, галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шнiп. — Тады, дзякуючы Міколу, які захацеў, каб я з ім паехаў у Вязынку выступаць перад чытачамі ў бібліятэку, адбыўся мой дэбют. Словам, Мікола Міхайлавіч стаў для мяне настаўнікам у справе чытаць вершы са сцэны. У снежні 1981 года, калі ў Доме творчасці «Каралішчавічы», а гэта былое лецішча Якуба Коласа, праходзіла рэспубліканская нарада маладых літаратараў Беларусі, я жыў у адным пакоі з Міколам Мятліцкім. З таго часу мы пасябравалі на ўсё жыццё. І я шмат разоў, калі быў яшчэ несямейным, начаваў дома ў Мятліцкіх. Наведваў Мікола і мае Пугачы. Ды і на маім вяселлі быў сватам. Шкада, што не дажыў да свайго 70-годдзя…

Miкола Мятліцкі назаўсёды ў сэрцах калег па пісьменніцкай арганізацыі, сяброў, аднадумцаў, чытачоў. Запланаваны вечары памяці ў Доме дружбы, дзе ён узначальваў таварыства «Беларусь — Славакія». У галоўнай зале Дома літаратара сёння прагучаць вершы заслужанага дзеяча культуры, успаміны і прысвячэнні.

— З Міколам Мятліцкім мы сябравалі шмат гадоў і як творцы, і як людзі, — расказаў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення СПБ Міхась Пазнякоў. — Блізка пазнаёміліся, калі ён працаваў рэдактарам у «Мастацкай літаратуры», а я — галоўным рэдактарам у «Юнацтве». Месціліся ў адным будынку. Часта сустракаліся па пытаннях не толькі творчых, але і выдавецкіх: удзельнічалі ў розных круглых сталах і семінарах, кніжных выстаўках, у тым ліку міжнародных. Выдавецтвы нашы займалі пазіцыі лідараў у айчынным друку. Ездзілі разам у камандзіроўкі: у Варшаву, Маскву, Санкт-Пецярбург, Кіеў… Безумоўна, выпадала разам выступаць і ў Мінску. Мікола Мятліцкі заўсёды клапаціўся пра беларускае нацыянальнае слова, пра кнігадрукаванне ў краіне. Шмат увагі ўдзяляў і маладым літаратарам. На працягу апошніх гадоў паралельна з Міколам перакладалі казахскую класіку: ён — паэзію Абая і вершы іншых майстроў слова, а я — чатырохтомнік Мухтара Аўэзава «Шлях Абая», творы іншых аўтараў. Пастаянна дзяліліся знаходкамі, падтрымлівалі адзін аднаго. Бачу яго падзвіжнікам, які праявіўся і як выдатны паэт, перакладчык, рэдактар, арганізатар і грамадскі дзеяч.

А як ён апяваў у сваёй творчасці мілы сэрцу Хойніцкі край! Прысвяціў Бабчыну кнігу. І гэта не проста гучныя словы. Родная вёска яго была вельмі забруджана радыяцыяй і адселена, а Мікола Мятліцкі неаднойчы туды ездзіў!..

Рашэннем прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі створана камісія па ўшанаванні памяці паэта. Хадайнічаюць аб наданні імя Міколы Мятліцкага вуліцы Хойнікаў і бібліятэцы гэтага горада альбо Хойніцкага раёна. Ствараецца ў адной з бібліятэк Хойнікаў і музейная экспазіцыя, прысвечаная славутаму земляку. У плане — здымкі дакументальнага фільма аб жыцці і творчасці Міколы Мятліцкага, выданне і папулярызацыя яго твораў: варта пакінуць для нашчадкаў праўдзівы вобраз паэта і чалавека, таленавітага і адказнага, усім сэрцам адданага роднай зямлі. Сумесна з Інстытутам літаратуразнаўства Нацыянальнай акадэміі навук плануецца падрыхтаваць да выдання збор твораў майстра слова.
Саюзам пісьменнікаў Беларусі заснаваны штогодні паэтычны конкурс імя Міколы Мятліцкага сярод маладых літаратараў краіны. Першых яго лаўрэатаў узнагародзілі на Рэспубліканскім фестывалі нацыянальнай паэзіі і песні ў Маладзечне ў чэрвені 2022 года.
rovdo@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter