Творца свайго шчасця

Атрымаць прафесію, да якой цягнуўся са школьнай лавы, і займацца на працы тым, што захапіла яшчэ ў студэнцкія гады, ці гэта не шчасце для маладога спецыяліста? Менавіта так складваецца лёс малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі фізікі газавага разраду Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, кандыдата фізіка-матэматычных навук Яўгена САФРОНАВА (на здымку). Пераможца шматлікіх алімпіяд па фізіцы, якія, дарэчы, без уступных экзаменаў адкрылі перад ім дзверы фізічнага факультэта БДУ, Яўген змог рэалізаваць сваю юнацкую мару — заняцца даследаваннямі плазмы. — Я вывучаю фізіку тлеючага разраду пры атмасферным ціску, — удакладняе малады навуковец. — Гэты кірунак вельмі папулярны ў свеце, бо ў яго адкрылася шмат цікавых прыкладанняў у тэхніцы, экалогіі, медыцыне. І прыемна, што наша навука можа прапаноўваць у гэтай галіне піянерскія рашэнні. Напрыклад, нам удалося дамагчыся атрымання разраду «халоднай» плазмы аб’ёмам дзясяткі кубічных сантыметраў, што ў свеце пакуль не зрабіў яшчэ ніхто. Гэта адкрывае новыя магчымасці пры апрацоўцы незагойных ран, шырокіх апёкаў, ракавых пухлін, стэрылізацыі хірургічнага інструмента, стымуляцыі росту капіляраў і сасудаў. Пакуль мы ставім лабараторныя доследы. Але неўзабаве будзем гатовыя перанесці эксперыменты ў клініку. Шмат цікавых прыкладанняў адкрываецца і ў іншых сферах. Аб сваім асабістым удзеле, важкасць якога пацверджана публікацыямі ў айчынных і замежных выданнях, патэнтам, Яўген кажа сціпла. Але не выпадкова яму ў ліку іншых таленавітых маладых навукоўцаў была прызначана стыпендыя Прэзідэнта на 2013 год. Не першая, дарэчы. Два гады таму, будучы аспірантам, ён ужо атрымліваў падобнае заахвочванне. Так што шлях у навуку з самага пачатку ў яго быў пасыпаны «ружамі». Зрэшты, усё па заслугах. Без працы з поўнай самааддачай і без захаплення любімай справай гэтыя кветкі ніколі б яму не дасталіся. Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

Атрымаць прафесію, да якой цягнуўся са школьнай лавы, і займацца на працы тым, што захапіла яшчэ ў студэнцкія гады, ці гэта не шчасце для маладога спецыяліста? Менавіта так складваецца лёс малодшага навуковага супрацоўніка лабараторыі фізікі газавага разраду Інстытута фізікі імя Б.І.Сцяпанава НАН Беларусі, кандыдата фізіка-матэматычных навук Яўгена САФРОНАВА (на здымку).

Пераможца шматлікіх алімпіяд па фізіцы, якія, дарэчы, без уступных экзаменаў адкрылі перад ім дзверы фізічнага факультэта БДУ, Яўген змог рэалізаваць сваю юнацкую мару — заняцца даследаваннямі плазмы.

— Я вывучаю фізіку тлеючага разраду пры атмасферным ціску, — удакладняе малады навуковец. — Гэты кірунак вельмі папулярны ў свеце, бо ў яго адкрылася шмат цікавых прыкладанняў у тэхніцы, экалогіі, медыцыне. І прыемна, што наша навука можа прапаноўваць у гэтай галіне піянерскія рашэнні. Напрыклад, нам удалося дамагчыся атрымання разраду «халоднай» плазмы аб’ёмам дзясяткі кубічных сантыметраў, што ў свеце пакуль не зрабіў яшчэ ніхто. Гэта адкрывае новыя магчымасці пры апрацоўцы незагойных ран, шырокіх апёкаў, ракавых пухлін, стэрылізацыі хірургічнага інструмента, стымуляцыі росту капіляраў і сасудаў. Пакуль мы ставім лабараторныя доследы. Але неўзабаве будзем гатовыя перанесці эксперыменты ў клініку. Шмат цікавых прыкладанняў адкрываецца і ў іншых сферах.

Аб сваім асабістым удзеле, важкасць якога пацверджана публікацыямі ў айчынных і замежных выданнях, патэнтам, Яўген кажа сціпла. Але не выпадкова яму ў ліку іншых таленавітых маладых навукоўцаў была прызначана стыпендыя Прэзідэнта на 2013 год. Не першая, дарэчы. Два гады таму, будучы аспірантам, ён ужо атрымліваў падобнае заахвочванне. Так што шлях у навуку з самага пачатку ў яго быў пасыпаны «ружамі». Зрэшты, усё па заслугах. Без працы з поўнай самааддачай і без захаплення любімай справай гэтыя кветкі ніколі б яму не дасталіся.

Фота: Аляксандр ТАЛОЧКА

---------------------------------------

Деятелям науки, работникам научно-исследовательских институтов и высших учебных заведений

Дорогие друзья!

От всей души поздравляю вас с Днем белорусской науки.

В наши дни знания, неукротимый творческий дух и жажда постижения нового превратились в главную движущую силу развития цивилизации. Дерзновенные открытия, смелые идеи и прорывные изобретения преображают современный мир, являются основой экономического успеха и социального прогресса.

Совершенствование научной сферы, сохранение и обогащение традиций исследовательских школ, укрепление связей ученых с производством — приоритетные направления политики нашего государства. Благодаря его поддержке белорусские исследователи добились значительных успехов в освоении космического пространства, развитии информационных и других высоких технологий, создании уникальных наноматериалов, разработке новейших методов лечения заболеваний, решении многих актуальных проблем.

Уверен, что и в дальнейшем вы будете трудиться столь же эффективно и плодотворно. Вклад ученых в выполнение задач инновационного развития страны и модернизацию производства призван стать еще более весомым.

Желаю вам, дорогие друзья, вдохновения, новых свершений, крепкого здоровья, счастья и благополучия.

Президент Республики Беларусь Александр ЛУКАШЕНКО

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter