Творчы вечар у Рызе

У актавай зале Рыжскай беларускай школы прайшоў творчы вечар паэта Станiслава Валодзькi, прысвечаны яго 55-годдзюПеснi на яго вершы гучалi ў выкананнi беларускiх вакальных калектываў — “Надзеі” з Рыгі, “Паўлiнкі” з Лiепаі, “Завiрухі” з Екабпiлса… Вершы паэта “Астравеччына” і “Няхай бяроза…” прачытала яго зямлячка Галiна Сантоцкая. Пад час імпрэзы Станіслаў Валодзька прадставiў свой новы дыск “Зямны паклон”, творы на якім запісаны ў выкананнi заслужанага артыста Беларусi Андрэя Душачкiна, а некаторыя чытае i сам аўтар.
У актавай зале Рыжскай беларускай школы прайшоў творчы вечар паэта Станiслава Валодзькi, прысвечаны яго 55-годдзю
Песнi на яго вершы гучалi ў выкананнi беларускiх вакальных калектываў — “Надзеі” з Рыгі, “Паўлiнкі” з Лiепаі, “Завiрухі” з Екабпiлса… Вершы паэта “Астравеччына” і “Няхай бяроза…” прачытала яго зямлячка Галiна Сантоцкая. Пад час імпрэзы Станіслаў Валодзька прадставiў свой новы дыск “Зямны паклон”, творы на якім запісаны ў выкананнi заслужанага артыста Беларусi Андрэя Душачкiна, а некаторыя чытае i сам аўтар.
На святочны канцэрт прыехалі суайчыннікі з Елгавы, Лiепаi, Екабпiлса, Лудзы i Даўгаўпiлса. Прысутнічалі таксама прадстаўнікі беларускага пасольства ў Рызе. Зачытваліся вiншавальныя лiсты ад старшынi Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Мiкaлая Чаргiнца i старшынi Мiнскага аддзялення саюза пісьменнікаў Мiхася Пазнякова.

Янiна Васiлеўская,
Латвія
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter