Творчы этап увасобіцца ў новым музычным альбоме

Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” рыхтуецца выпусціць новы студыйны альбом “Распавядальная”. Музыканты разглядаюць яго як своеасаблівы вынік дзейнасці калектыву за апошнія тры гады.
Беларускі дзяржаўны ансамбль “Песняры” рыхтуецца выпусціць новы студыйны альбом “Распавядальная”. Музыканты разглядаюць яго як своеасаблівы вынік дзейнасці калектыву за апошнія тры гады.

Перш, чым выдаць новую праграму на дыску, калектыў вырашыў прадставіць яе на канцэртах. Матэрыял альбома “Распавядальная” быў выкананы ў ста гарадах Беларусі. Канцэртны тур доўжыўся болей чым два гады.

Альбом уключае 11 кампазіцый. Значная частка песень напісана мастацкім кіраўніком ансамбля Вячаславам Шарапавым. Папярэдні альбом ансамбля — “Песняры 2001” — быў выдадзены яшчэ пры жыцці Уладзіміра Мулявіна.

На новым дыску ёсць, сярод іншых, песні на музыку Міхала Клеафаса Агінскага, Ігара Лучанка, выкарыстаны вершы Якуба Коласа. Пры аранжыроўцы песень удзельнікі калектыву імкнуліся захаваць класічнае гучанне “Песняроў”.

Уладзімір Даманаў
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter