Творчасць уразіла

Пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс высока ацаніў мастацкія здольнасці беларускай моладзі
Пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс высока ацаніў мастацкія здольнасці беларускай моладзі.

Падводзячы вынікі мастацкага конкурсу, арганізаванага брытанскім пасольствам у Мінску з нагоды Дня нараджэння каралевы, кіраўнік дыпмісіі адзначыў высокую якасць прысланых работ і разнастайнасць творчых падыходаў. Удзельнікам конкурсу прапаноўвалася адлюстраваць у мастацкіх творах свае ўяўленні аб сувязях паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй.

Журы, у склад якога ўвайшла таксама і старшыня праўлення Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі Ніна Іванова, выбрала пераможцаў у трох узроставых катэгорыях: ад 5 да 10 гадоў, ад 11 да 16 і ад 17 да 25. Уладальнікам гран-пры за лепшую работу стала Міраслава Кузьмар з Ваўкавыска.”Такі мастацкі конкурс мы правялі ўпершыню. Аднак гэты эксперымент цалкам сябе апраўдаў, і я спадзяюся, што мы зможам праводзіць яго штогод.

Журы было ўражана як крэатыўнасцю ідэй, так і майстэрствам іх выканання. Няма сумненняў у тым, што беларусы — гэта нацыя мастакоў”, — падкрэсліў пасол Вялікабрытаніі Найджэл Гулд-Дэвіс.

Таццяна Паляжай
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter