В столице экспонируются пейзажи семи белорусских художников
29.01.2021 15:20:00
Ольга ПЛЮХАЕВА
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае наведаць выставу «Сучасны беларускі пейзаж», на якой экспануюцца карціны сямі айчынных аўтараў.
Васіль Пяшкун, Антон Вырва, Віталь Гуназа, Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот, Раман Коршунаў і Васіль Чатнеўцаў стварылі стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва. Кожны рух пэндзлем вельмі ўсвядомлены, таму над адной карцінай мастакі могуць працаваць некалькі месяцаў.
— У Беларусі вы не знойдзеце аднолькавых пейзажаў. Кожны з іх мае свае асаблівасці. Прыступаючы да новай карціны, я заўсёды бачу нешта дзіўнае ў знаёмых мне месцах, — дзеліцца мастак Васіль Пяшкун.
Радуе, што творчасць беларусаў атрымлівае высокія адзнакі і за межамі краіны. Работы нашых пейзажыстаў упрыгожваюць прыватныя калекцыі аматараў мастацтва Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Кітая, Францыі. А беларусы могуць пазнаёміцца з творчасцю сучасных айчынных мастакоў і па-новаму адкрыць для сябе родныя краявіды да 28 лютага.
infong@sb.by