В столице экспонируются пейзажи семи белорусских художников

Творчасць, памножаная на сем талентаў

Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў запрашае наведаць выставу «Сучасны беларускі пейзаж», на якой экспануюцца карціны сямі айчынных аўтараў.


— Беларуская прырода багатая на прыгожыя месцы. На выставе мастакі прадставілі больш за 50 карцін. Кожная работа напісана алеем. Радуе, што ў нашым цэнтры мастакі могуць прэзентаваць сваю творчасць, — распавядае куратар выставы Міхаіл Мірошнікаў.

Васіль Пяшкун, Антон Вырва, Віталь Гуназа, Уладзіслаў Пятручык, Міхаіл Крот, Раман Коршунаў і Васіль Чатнеўцаў стварылі стыль, які дапамагае беларускаму лірычнаму краявіду заставацца візітнай карткай айчыннага мастацтва. Кожны рух пэндзлем вельмі ўсвядомлены, таму над адной карцінай мастакі могуць працаваць некалькі месяцаў.

— У Беларусі вы не знойдзеце аднолькавых пейзажаў. Кожны з іх мае свае асаблівасці. Прыступаючы да новай карціны, я заўсёды бачу нешта дзіўнае ў знаёмых мне месцах, — дзеліцца мастак Васіль Пяшкун.

Радуе, што творчасць беларусаў атрымлівае высокія адзнакі і за межамі краіны. Работы нашых пейзажыстаў упрыгожваюць прыватныя калекцыі аматараў мастацтва Расіі, Вялікабрытаніі, ЗША, Аўстраліі, Кітая, Францыі. А беларусы могуць пазнаёміцца з творчасцю сучасных айчынных мастакоў і па-новаму адкрыць для сябе родныя краявіды да 28 лютага.

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter