Талантливых детей, обделенных судьбой, приглашают принять участие в республиканском конкурсе

Творчасць без межаў

Больш за 30 гадоў Беларускі дзіцячы фонд рэалізуе праграму «Юныя таленты», аказваючы дапамогу адораным дзецям з абмежаванымі магчымасцямі і сіротам. Юным талентам дапамагаюць у атрыманні адукацыі, арганізацыі канцэртаў, выстаў, конкурсаў, набыцці неабходнага музычнага абсталявання і інструментаў, мастацкіх прылад і канцэртных касцюмаў. Найлепшым уручаюць стыпендыі Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў «Мы верым у цябе!». Многія з тых, каго падтрымаў фонд, сталі вядомымі артыстамі беларускай эстрады, педагогамі-мастакамі, музыкантамі, пісьменнікамі, фатографамі.


Дзеля адкрыцця новых юных талентаў і быў абвешчаны рэспубліканскі конкурс «Музыка дзіцячай душы». Арганізатары запрашаюць прыняць удзел у ім сірот і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ва ўзросце 10—18 гадоў, якія займаюцца музыкай і вакалам. Заяўкі на конкурс, перадае БЕЛТА, прымаюцца да 25 верасня.

Праект пройдзе па ўсёй рэспубліцы. Конкурс пачнецца з тураў у абласцях і Мінску. Пераможцаў будуць вызначаць у дзвюх намінацыях: вакал акадэмічны і народны, інструментальная музыка ў трох узроставых катэгорыях: 10—12, 13—15 і 16—18 гадоў. На рэспубліканскі тур з абласцей накіруюць да шасці ўдзельнікаў — пераможцаў рэгіянальных конкурсаў. У выніку будуць адзначаны лепшыя выканаўцы ў сваіх намінацыях і ўзроставых групах. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад Беларускага дзіцячага фонду і членаў журы.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter