Художники из разных стран примут участие в пленэре на тему малой родины

Твор з натуры

XXIV Міжнародны пленэр па жывапісе «Вобраз Радзімы ў выяўленчым мастацтве», які традыцыйна праходзіць на тэрыторыі Беларусі і Расіі, сёлета будзе прысвечаны Году малой радзімы. Стартуе праект у Тульскай вобласці — 9 верасня беларускія мастакі адправяцца працаваць у дзяржаўны мемарыяльны гісторыка-мастацкі і прыродны музей-запаведнік Васілія Паленава. А 19 верасня ­ўдзельнікаў пленэра будзе сустракаць Магілёўская вобласць. Мяркуецца, жывапісцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Афганістана, Казахстана, Узбекістана, Карэі наведаюць Бялыніцкі і Шклоўскі раёны. У праграме — майстар-класы, творчыя сустрэчы, вечары нацыянальных культур і шырокая культурная праграма. Мяркуецца, мастакі пазнаёмяцца з музеямі Магілёва, мемарыяльным комплексам «Буйніцкае поле» і іншымі знакавымі месцамі. Па выніках пленэру ў канцы верасня ў Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.В. Масленікава адкрыецца выстава «Вобраз Радзімы ў выяў­ленчым мастацтве», у якую ўвойдуць лепшыя работы аўтараў.

vsdshi.ru

Пленэры праходзяць на Магілёўшчыне з 1996 года. У розныя гады яны прысвячаліся вядомым жывапісцам, мастацтвазнаўцам, розным выдатным падзеям. За гэты час у фонды абласнога мастацкага музея паступіла каля 2 тысяч твораў сучасных аўтараў.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter