Экаград — горад экалагічна камфортны, адукаваны, грамадзянскі, развіты і актыўны

Тут будзе Экаград

Тут ведаюць, што зрабіць, каб знізіць спажыванне электраэнергіі, растлумачаць, навошта збіраць смецце паасобна, чаму ў краму трэба хадзіць са сваім пакетам ці нават ільняной торбай і многае іншае. Такімі пытаннямі навучэнцаў мінскай гімназіі № 19 ужо, сапраўды, не здзівіш. Яны не толькі імкнуцца жыць у гармоніі з прыродай, але і нясуць набытыя веды ў свае сем’і і вучаць бацькоў. Уласна, гэта ўсё тое, што ўкладаецца ў папулярнае цяпер паняцце адукацыі для ўстойлівага развіцця (АУР). А яшчэ, распавёў васьмікласнік гімназіі Ілля Крыжаноўскі, будуюць самы сапраўдны Экаград — горад экалагічна камфортны, адукаваны, грамадзянскі, развіты і актыўны.



«Жыхары» Экаграда — педагогі, навучэнцы і іх бацькі. Кожны па-свойму ўносіць свой уклад у яго будаў-ніцтва і ў распаўсюджванне экалагічных ідэй. «Мы імкнёмся пакідаць свае добрыя сляды на планеце Зямля», — прызнаўся Ілля.

Але экаадукацыя не абмяжоўваецца рамкамі гімназіі, якая з 2009 года з’яўляецца яшчэ і рэгіянальным рэсурсным цэнтрам адукацыі ў інтарэсах устойлівага развіцця, і рэалізоўвае не толькі ўласныя, але і дапамагае рэалізоўваць ідэі іншым установам адукацыі.

«Наша галоўная мэта — садзейнічаць павышэнню ўзроўню жыцця людзей, а таксама развіццю чалавечых рэсурсаў, інавацыйных практык. Мы расказваем іншым, што такое адукацыя для ўстойлі-вага развіцця, як можна гэтыя аспекты ўключыць у навучальныя прадметы, як праілюстраваць. Напрыклад, у нас у гімназіі яны — у аснове ўсіх навучальных прадметаў, нават фізкультуры. Нашы выкладчыкі будуюць свае заняткі такім чынам, каб фарміраваць пазітыўнае стаўленне да здаровага ладу жыцця, умення ўспрымаць чалавека як каштоўнасць, — кажа намеснік дырэктара гімназіі № 19 па вучэбнай рабоце Святлана Махніс. — Напрамак гэта новы, шмат хто не разумее сутнасць устойлівага развіцця або недаацэньвае яго. Мы выдалі метадычны зборнік, дзе аб’ядналі лепшыя ідэі. Дарэчы, удзел у іх распрацоўцы прымалі і самі навучэнцы».

veraart14@mail.ru
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter