Турысты адчуюць сябе рыцарамі

Новай інтэрактыўнай гісторыка-краязнаўчай экскурсіяй “Княжы суд” можна будзе скарыстацца, наведваючы Лідскі замак
Новай інтэрактыўнай гісторыка-краязнаўчай экскурсіяй “Княжы суд” можна будзе скарыстацца, наведваючы Лідскі замак.
Гэта будзе другая анімацыйная экскурсія, зробленая сумесна турфірмай “Святавіт” і Лідскім гісторыка-мастацкім музеем “Старажытных муроў адраджэнне”. Першую — “Вяселле Ягайлы” — турыстам дэманструюць з канца 2006 года.

Праграма новай часткі праекта распрацавана па апрабаванай схеме: аглядная экскурсія па Лідскаму замку, прагляд тэатралізаванага дзеяння і забавы для турыстаў на пляцоўцы замка. Экскурсанты змогуць пацешыцца сярэднявечнай гульнёй серсо, пастраляць з лука, кінуць суліцу (невялікае кап’ё), вывучыць некалькі характэрных рухаў сярэднявечнага танца, прымерыць рыцарскія даспехі і, калі ёсць жаданне, паўдзельнічаць у рыцарскім паядынку.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter