Туристический маршрут «Па Вераніцынскіх мясцінах» ко Дню белорусской письменности разработали в Городке

Напярэдадні Дня беларускага пісьменства Гарадок актыўна рыхтуецца да свята. Рамеснікі змайстравалі творчыя сюрпрызы. Напрыклад, каля 150 экзэмпляраў сувенірнай лялькі зрабілі ў гуртку «Народны касцюм». Беларускія прыгажуні ў нацыянальных строях і без твараў, як гэта было прынята ў старажытнасці. Бо такая лялька служыла абярэгам. Лічылася: праз твар у яе могуць пасяліцца злыя духі і нашкодзіць чалавеку.

Иллюстративное фото

У сектары спорту і турызму райвыканкама таксама падрыхтаваліся да сустрэчы гасцей і распрацавалі 29 турыстычных маршрутаў, а асноўны – звязаны з аўтарам паэмы «Тарас на Парнасе» – «Па Вераніцынскіх мясцінах». Ён пачынаецца ад Гарадка і закранае многія галоўныя кропкі раёна: памятныя знакі каля музея, помнік персанажу паэмы ў гарадскім скверы, а потым турысты адправяцца ў родныя мясціны пісьменніка – у вёску Астраўляне.

Да свята арганізатары падрыхтавалі брэндзіраваны дызель-цягнік з выявамі і цытатамі пісьменнікаў. За тыдзень да фестывалю гэты цягнік адправілі ў гарады Віцебшчыны, каб прыцягнуць увагу жыхароў і гасцей рэгіёну. А падчас дзён беларускага пісьменства брэндзіраваны састаў курсіруе з Віцебска ў Гарадок. Распрацаваны таксама графік дадатковых цягнікоў, каб гасцям было зручней дабірацца пасля позняга галоўнага канцэрта і салюту.

А яшчэ ў Гарадка з’явілася ўласная паштовая марка – і яна ўжо другая. Першая створана да абласнога фестывалю «Дажынкі». Сучасны экземпляр распрацавала айчынная мастачка Яўгенія Бядонік, на ім – гістарычныя і значныя будынкі сёлетняй літаратурнай сталіцы.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter