Цялё

У Пракопа i яго жонкi Ядзi, як i ва ўсiх вяскоўцаў, была ў гаспадарцы кароўка. Звалi яе Маня.

У Пракопа i яго жонкi Ядзi, як i ва ўсiх вяскоўцаў, была ў гаспадарцы кароўка. Звалi яе Маня.

Блiжэй да вясны Маня вось-вось павiнна была ацялiцца. Пракоп кудысьцi пайшоў, а Ядзя праз нейкi час надумала кароўку праведаць. Зайшла ў хлеў i ў цемры адчула, што ля кароўкi хтосьцi ляжыць. — Ах, Божухна! — толькi i пляснула рукамi жанчына, — кароўка ацялiлася, а Пракопа няма! Пабегла Ядзя да суседзяў. Узялi яны лiхтар i прыйшлi ў хлеў. I тут адкрылася дзiвосная карцiна. Ляжыць ля каровы Пракоп, да яе цесненька прытулiўся. Уладкаваўся, як ля сваёй Ядзi. Спiць мужык i ад асалоды нават губамi прыцмоквае. Добрую чарку недзе ўзяў i завiтаў у хлеў. Мо, як i жонка, хацеў кароўку праведаць. А тут яго зелле i звалiла. З той начы да Пракопа прылiпла мянушка “Цялё”. Як лiст ад венiка ў лазнi. Ды не, значна мацней, на ўсё жыццё. А Маня праз некалькi дзён ацялiлася i добрае цяля прынесла.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter