Цягнік далей не ідзе

З-за рамонту на ўчастку Асіповічы—Бабруйск да пятніцы адмяняецца рух некаторых цягнікоў
З-за рамонту на ўчастку Асіповічы—Бабруйск да пятніцы адмяняецца рух некаторых цягнікоў. Сярод іх № 744/743 Мінск—Бабруйск, № 746/745 Мінск—Бабруйск і № 741 Жлобін—Мінск. Акрамя таго, да 24 ліпеня не атрымаецца скарыстацца паслугамі саставаў № 742 Мінск—Жлобін і № 615/622 Гомель—Мінск.

Зазначым і тое, што да 25 ліпеня будзе зменены расклад руху некаторых цягнікоў на ўчастку Мінск—Жлобін. У тым ліку час адпраўлення і прыбыцця саставаў, якія курсіруюць па маршрутах Гомель—Мінск, Адэса—Мінск, Мінск—Сімферопаль, Жытомір—Баранавічы.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter