“Цвяток радзімы васілька”

Слуцкія паясы цяпер можна ўбачыць не толькі ў музеях

Слуцкія паясы цяпер можна ўбачыць не толькі ў музеях

Учора адбылася ўрачыстая прэзентацыя паштовай маркі, канверта, а таксама памятных манет, прысвечаных слуцкім паясам.

Пасля таго як Прэзідэнт ініцыяваў адраджэнне тэхналогій і традыцый вытворчасці слуцкіх паясоў і была прынята адпаведная праграма, яны трапілі ў цэнтр увагі не горш за вядомых зорак шоу-бізнесу. Пра іх сталі гаварыць, пісаць, іх пачалі папулярызаваць, прычым самымі рознымі спосабамі. Матывы са слуцкіх паясоў сталі з’яўляцца на кніжных вокладках, сукенках і гэтак далей. Знайшлі свой спосаб зрабіць нацыянальныя скарбы яшчэ больш вядомымі і ў Нацыянальным банку, Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.

Нацыянальны банк выпусціў адразу пяць манет з серыі “Слуцкія паясы”. На манетах адлюстраваны фрагменты паясоў з калекцый Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, Мінскага абласнога краязнаўчага музея, Нацыянальнага музея гісторыі і культуры і Музея старажытнабеларускай культуры.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі выпусціла ў абарачэнне паштовую марку і канверт, дызайн якіх распрацавала Алена Мядзведзь. На марцы — арнамент слуцкага пояса з кветкай, падобнай на васілёк, пра які пісаў Максім Багдановіч. А на канверце, акрамя маркі, — партрэт аднаго з Радзівілаў, якія і заснавалі Слуцкую мануфактуру. Цяпер, трэба думаць, разам з маркамі і канвертамі разнясуцца па ўсім свеце і звесткі пра беларускі нацыянальны скарб.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter