Цвярозая пазіцыя

Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапаноўвае ўвесці забарону на продаж спіртнога асобам маладзей за 21 год
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапаноўвае ўвесці забарону на продаж спіртнога асобам маладзей за 21 год.

Адпаведная мера ўтрымліваецца ў праекце дакумента, які хутка можа быць разгледжаны ва ўрадзе краіны. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Ігар Броўка. Сярод іншых мераў, накіраваных на ўмацаванне здароўя насельніцтва, прапануецца таксама абмежаванне часу продажу спіртных напіткаў у гандлі (гэта не адносіцца да рэстаранаў, кафэ, іншых аб’ектаў грамадскага харчавання).

Алена Прусава
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter