Цукеркі, «Папялушка», дэльфінарый

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягвае шэсце па Міншчыне

Дабрачынная акцыя «Нашы дзеці» працягвае сваё навагодняе шэсце па Міншчыне.

Да выхаванцаў Дзяржынскага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра наведаліся госці з Інстытута дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Ініцыятыва дырэктара ІДС Мікалая Шчокіна і слухачоў, якія займаюцца па спецыяльнасці «дзяржаўнае і мясцовае кіраванне», прынесла дзецям вясёлае свята напярэдадні Новага года і Каляд.

Дарэчы, супрацоўніцтва гэтых дзвюх устаноў наладзілася ўжо шмат гадоў таму, і гасцей з Акадэміі кіравання чакалі. Сёлета хлопчыкі і дзяўчынкі зноў апынуліся ў атмасферы казкі, яны паглядзелі навагодні спектакль «Папялушка». Дарэчы, касцюмы для яго прадаставіла Белдзяржфілармонія. Матэрыяльную падтрымку ў арганізацыі свята аказалі слухачы вочнай і завочнай форм навучання. У падарунак ад Інстытута дзяржслужбы дзеці атрымалі таксама паездкі ў сталічны дэльфінарый «Нэма» і заапарк, розныя прысмакі, шмат цяпла і любові дарослых, якія зрабілі ім свята.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter