Міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне-2014” пройдзе на Мальце 15 лістапада
10.10.2014 12:44:00
Да моманту, калі беларускі “Сокал” (менавіта так называецца песня Надзеі) загучыць на ўсю Еўропу, застаецца крыху больш за месяц — міжнародны дзіцячы конкурс песні “Еўрабачанне-2014” пройдзе на Мальце 15 лістапада. Зараз Надзея разам са сваёй камандай адточвае вакальнае і харэаграфічнае майстэрства. Графік Місяковай распісаны па гадзінах: рэпетыцыі, кансультацыі ў фаніятараў, вывучэнне англійскай мовы, удзел у розных канцэртах. Нядаўна юная артыстка выступіла ў Нацыянальнай бібліятэцы для ўдзельнікаў III З’езда настаўнікаў і работнікаў адукацыі СНД, выйшла на сцэну Малой залы Палаца Рэспублікі з нагоды Дня настаўніка, прыняла ўдзел у дабрачынным канцэрце “Усе фарбы жыцця для цябе” ў Салігорску.
На Мальту Надзея Місякова адправіцца 8 лістапада разам з дэлегацыяй, у якую ўвойдуць творчая каманда юнай артысткі, прадстаўнікі Белтэлерадыёкампаніі, харэограф, стыліст і ўрач-фаніятр.