Цi трэба Конюхаву суша?

Фёдар Конюхаў выразаў у Бабруйску выявы членаў Палiтбюро ЦК КПСС

Вядомы расiйскi ван-дроўнiк i мараплавец Фёдар Конюхаў пiў чай з чылiйскiм дыктатарам Пiначэтам, а ў Бабруйскiм мастацкiм вучылiшчы выразаў выявы членаў Палiтбюро ЦК КПСС.

Нядаўна Бабруйск наведаў вядомы мараплавец Фёдар Конюхаў, якi ажыццявiў 40 унiкальных экспедыцый, 6 кругасветных падарожжаў, дасягнуў Паўночнага i Паўднёвага полюсаў. Ён завiтаў у края-знаўчы музей, школу з праваслаўным выхаваннем, а потым у мастацкi каледж № 15, у якiм некалi вучыўся. Я з цiкавасцю ўглядаўся ў гэтага чалавека: быццам бы з выгляду нiчога асаблiвага, можа, толькi калматая барада выдавала яго неардынарнасць, але, калi прыгле-дзiшся пiльней, адчуваеш ягоную сiлу. Яна зыходзiць аднекуль з глыбiнi, угадваецца ў яго няспешных рухах, адкрытым поглядзе.

— Я — рамантык, шукальнiк прыгод, — потым будзе расказваць Фёдар Пiлiпавiч. – Па невядомых мне прычынах я нарадзiўся не для лёгкага жыцця, а для пераадолення цяжкасцей. Iскру ў мяне “выбiла” Азоўскае мора, мая вёска Троiцкае. Ужо з сямi гадоў жыццё пацякло па незвычайным русле: марыў пра кругасветныя плаваннi пад парусамi. Я ведаў як свае пяць пальцаў назвы мораў, акiянаў, архiпелагаў, астравоў, складаў сваю нябачную карту. У мяне была няспынная цяга да падарожжаў. Таму, яшчэ не скончыўшы школу, хадзiў у мора з рыбакамi на траўлерах. Закаляўся фiзiчна: зiмой купаўся ў моры, спаў на цвiках, ажыццяўляў марафонскiя прабегi, накручваў па 100 кiламетраў у суткi.

А затым на паруснай яхце Конюхаў у адзiночку адправiўся ў круга-светнае падарожжа. Адно, другое, трэцяе… Гэта сказаць: гойдаешся на хвалях! А як шторм, зносiць цячэннем з намечанага курсу, айсбергi падпiльноўваюць, iншыя перашкоды – трэба быць пiльным. За суткi прыкархне гадзiну-другую, а то i зусiм без сну. Правiянт, якi браў у дарогу, таксама не надта багаты: сухарыкi, крупы, сякая-такая кансервацыя. Нялёгка даюцца марскiя мiлi, вандроўкi па паўгода i болей.

Важным этапам на шляху станаўлення асобы Конюхаў лiчыць бабруйскi перыяд. А дакладней, той час, калi навучаўся ў мастацкiм каледжы № 15. Было гэта ў далёкiм 1974 годзе. Тады Фёдар пасля мараходкi вырашыў асвоiць i яшчэ адну прафесiю: мастака, рэзчыка-iнкрустатара. Конкурс быў вялiкi, бо тады ехалi вучыцца цi не з усяго Саюза. Фёдар яго паспяхова вытрымаў. Быў залiчаны ў групу рэзчыкаў-iнкрустатараў. Яго тут многiя памятаюць i да гэтага часу: спартыўны, грамад-скi актывiст, прымаў удзел у паходах выхаднога дня, калi з групай выходзiлi на раку Бярэ-зiну, у лес у напрамку вёскi Шчаткава.

Ён выдатна арыентаваўся на мясцовасцi, мог дроў насекчы, хутка вогнiшча раскласцi, бы гэтым усё жыццё займаўся! А яшчэ любiў занатоўваць прыроду, наваколле. Яму скажуць пару эцюдаў накiдаць, а ён з дзесятак прынясе. Такi быў прагны да творчасцi i самапазнання. Ды i iнкруста-цыю добра асвоiў са сваiм аднакурснiкам, якi цяпер працуе майстрам вытворчага навучання ў каледжы, Валерыем Дзмi-трачэнкам. Яны выразалi партрэты членаў Палiтбюро ЦК КПСС, а таксама выдатных дзеячаў мiжнароднага камунiстычнага руху. “Таго ж самага лiдэра кампартыi Чылi Луiса Карвалана, — расказвае Фёдар Пiлiпавiч, — а потым з чылiйскiм дыктатарам Пiначэтам чай пiлi ў Сант’яга – шляхi гасподнiя нязведаныя. Калi хадзiлi па музеi “пятнашкi”, паказваў выразаных iм Нептунаў, русалак, iншых водных персанажаў. “Да гэтага часу захавалiся”, — здзiўляўся вандроўнiк.

У майстэрнi браўся за разак i так з iм спрытна ўпраўляўся: былое майстэрства цяпер добра бачна. Жыў Фёдар у iнтэрнаце. Тут i знайшоў сваю другую палавiнку, аднакурснiцу з Полацка, якая нарадзiла яму дачку.

Менавiта ў мастацкiм вучылiшчы Фёдар атрымаў першыя ўрокi жывапiсу, якiя потым будзе ўсё жыццё развiваць i ўдасканальваць. Затым скончыць шырока вядомую Акадэмiю мастацтваў у Парыжы. “Там у асноўным малявалi абстрактна, а я — акадэмiчна”, — расказвае Конюхаў. “Дзе такому майстэрству вучылiся? У Парыжы? — пыталiся. “У Беларусi, горадзе Бабруйску”, — адказваў з гонарам. Фёдар Пiлiпавiч – аўтар больш як 3000 карцiн, уладальнiк залатога медаля Расiйскай акадэмii мастацтваў, ганаровы яе акадэмiк.

— Ну а як вам Бабруйск, — пыталiся ў Конюхава, — змянiўся цi застаўся такiм жа, якiм бачылi яго раней?

— Змянiўся горад, ды яшчэ як. Перад уваходам у каледж была некалi выспа, чыгуначныя рэйкi, а цяпер нiчога гэтага няма – шырокая аўтамагiстраль. Таму калi мае сябры казалi: “Ну, Фёдар, паказвай, як праехаць да тваёй “пятнашкi”, а я i не памятаў… Людзi падказвалi. У вас людзi як былi дабракi, так i застаюцца. Гэта мне прыемна ўсведамляць.

Калi Конюхаў ад’язджаў, яму падаравалi iнкруставаны ягоны партрэт, а таксама драўляны крыж, якi ён мяркуе ўстанавiць у самай небяспечнай для мараплаўцаў кропцы – на чылiйскiм мысе Горн у памяць аб мараплаўцах, якiя загiнулi пры яго праходзе. “Уявiце, — казаў Фёдар Пiлiпавiч, — на мысе ўраганныя вятры, а гэта часцiнка Беларусi будзе знаходзiцца там. Яна мне душу будзе грэць, як мая здзейсненая запаветная мара!”

— Пасля таго як пабываю на мысе Горн, адпраўлюся ў падарожжа на вярблюдах па пустынi Гобi ў Манголii, а затым па такой жа пустынi ў суправаджэннi двух-трох целаахоўнiкаў па Эфiопii, — гаворыць вандроўнiк. – Планаў не змяншаецца, а прыбаўляецца. Як мне, мяцежнай душы, без iх? Пакуль я жывы, датуль яны i будуць.

На здымку: расiйскi падарожнiк i мараплавец Фёдар Конюхаў падчас наведвання Бабруйскага мастацкага каледжа № 15.

Фота: Аляксандр АНТАШКЕВIЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter