Цэнтр Еўропы — у Полацку

Вучоныя з расійскага Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі пацвердзілі разлікі беларускіх геадэзістаў аб знаходжанні цэнтра Еўропы ў Полацку.
Вучоныя з расійскага Цэнтральнага навукова-даследчага інстытута геадэзіі, аэраздымкі і картаграфіі пацвердзілі разлікі беларускіх геадэзістаў аб знаходжанні цэнтра Еўропы ў Полацку.

Спецыялісты рэспубліканскага прадпрыемства аэракасмічных метадаў і геадэзіі “Белаэракосмагеадэзія” прымянілі методыку разлікаў, згодна з якой Еўропа была прынята за адно цэлае, уключаючы водную прастору Белага і Балтыйскага мораў, а таксама астраўныя землі. Цэнтральная кропка гэтай прасторы была знойдзена з дапамогай спецыяльна распрацаванай камп’ютарнай праграмы. Расійскія вучоных пацвердзілі не толькі правільнасць разлікаў беларускіх геадэзістаў, але і пага-дзіліся з іх методыкай вызначэння межаў Старога Свету.

Памятны знак “Цэнтра Еўропы” будзе ўсталяваны ў Полацку 31 мая — у дзень горада. У гэты ж дзень старажытны горад атрымае сертыфікат, які пацвярджае яго “цэнтральны” статус. У сваю чаргу, кожны, хто пабывае ў Полацку, зможа атрымаць дакументальнае пасведчанне таго, што ён знахо-дзіўся ў самым цэнтра кантынента.

Полацк — не адзіны горад, які прэтэндуе на знаходжанне ў цэнтральнай еўрапейскай кропцы. Яна ёсць у Расіі, Польшчы, Украіне, Літве, Славакіі, Венгрыі, Чэхіі. Чаму цэнтраў Еўропы так многа? Бо межы Еўропы ўмоўныя, а методыкі разліку — розныя. Напрыклад, па метадзе цэнтраў гравітацыі “пуп” Еўропы знаходзіцца ў 26 кіламетрах ад Вільнюса каля вёскі Пурнушкяй. Геадэзічны знак цэнтра Еўропы больш за стагоддзе ўжо стаіць каля вёскі Дзелавое ў Рахіўскім раёне Закарпацця (Украіна). Ён устаноўлены пасля пошукаў ваенных географаў Аўстра-Венгрыі ў 1887 годзе.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter