Царква-крэпасць Свята-Нараджэння Багародзіцы

Царква-крэпасць Свята-Нараджэння Багародзіцы ў вёсцы Мураванка будзе прэтэндаваць на ўнясенне ў спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Гэта гісторыка-культурная каштоўнасць знаходзіцца ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці.
Дасье наконт унясення царквы ў спіс культурнай спадчыны плануецца падрыхтаваць у 2010 годзе, паведамляе БЕЛТА. Царква-крэпасць, помнік абарончага дойлідства з рысамі готыкі, пабудавана ў 1524 годзе. Яе плануецца рэстаўраваць. Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны зацвердзіла праграму правядзення комплексных навуковых даследаванняў на гэтым аб’екце. Пасля рэстаўрацыі помніка архітэктуры на верхнім паверсе плануецца размясціць музей.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter