Ці замыканне, ці падпал

Ноччу ў Мазыры загарэўся галоўны гарадскі рынак «Славянскі»

Апоўначы ў Мазыры загарэўся галоўны гарадскі рынак «Славянскі». Да прыбыцця на месца выратавальнікаў на адным з радоў агонь ахапіў звыш дзясятка ралетаў, існавала пагроза суседнім радам. З полымем змагаліся гадзіну. Аднак агонь паспеў знішчыць чатырнаццаць з шаснаццаці павільёнаў прадпрымальнікаў і яшчэ 17 пашкодзіць на суседніх радах.

У гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях паведамілі, што на «Славянскім» за апошні час гэта не першае здарэнне. Кропкі гандляроў гарэлі таксама ў чэрвені мінулага года і ў лютым 2012-га. Сярод версій пажару разглядаюцца дзве асноўныя: замыканне электраправодкі і наўмысны падпал.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter