Ці заўсёды рэклама — рухавік прагрэсу?

Намеснік дырэктара адной з прыватных фірм горада Оршы вырашыў у максімальна хуткія тэрміны размясціць знешнюю рэкламу ў інтарэсах фірмы. Дазвол на гэта і адпаведную дакументацыю выдае адміністрацыя мясцовай улады. Каб паскорыць працэс, абскакаць іншых у чарзе, за-цікаўлены ў гэтым фірмач знайшоў “дабрадзея” ў асобе чыноўніка гарадской адміністрацыі. Спрыяльнае вырашэнне пытання аб рэкламе па-за чаргой з пакетам патрэбных дакументаў было ацэнена ў тысячу долараў. Як паведаміў карэспандэнту “Р” супрацоўнік прэс-цэнтра УУС Віцебскага аблвыканкома Алег Чумакоў, рэкламная паслуга дорага каштавала чыноўніку гарадской адмі-ністрацыі з Оршы. Выплата “ганарару” па дамоўленасці двух бакоў адбывалася ў абласным цэнтры на плошчы Свабоды. У другой палове дня іншагародні хабарнік атрымаў разлік за “дапамогу” ў справах маркетынгу, але тут жа быў схоплены за руку супрацоўнікамі УБЭП і міліцыі асобага прызначэння. Цяпер былы дзяржслужачы знаходзіцца пад арыштам і ў хуткай перспектыве стане вывучаць тэорыю і практыку маркетынгу ў іншых месцах.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter